Перайсьці да зьместу

Альдэбаран

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Альдэбаран
Зорка

Сузор’е Цяльца
Простае ўзьняцьцё 04г 35х 55,239с
Схіленьне +16° 30′ 33,49″
Адлегласьць 65±1 сьв. гадоў (20±0,4 пк)
Бачная зорная велічыня (V) +0,85/+13,50
Сузор’е Цялец
Астрамэтрыя
Прамянёвая хуткасьць (Rv) +53,8 км/с
Уласны рух (μ) RA: 62,78 mas у год
Dec: -189,36 mas у год
Паралякс (π) 50,09 ± 0,95 mas
Абсалютная зорная велічыня (V) −0,63/11,98
Характарыстыкі
Спэктральная кляса K5III/M2V
Паказьнік колеру (B - V) 1,54
Паказьнік колеру (U - B) 1,90
Зьменнасьць магчыма
Фізычныя характарыстыкі
Маса 2,5 / 0,15 M
Радыюс 25 / 0,36 R
Тэмпэратура 3875/3050 K
Сьвяцільнасьць 150/0,00014 L
Мэталічнасьць 70% ад сонечнай
Іншыя абазначэньні
α Tauri, Parilicium, Cor Tauri, Paliliya, 87 Tauri, Gl 171.1A/B, GJ 9159 A/B, HR 1457, BD +16°629 A/B, HD 29139, GCTP 1014.00, LTT 11462, SAO 94027, FK5 168, GC 5605, ADS 3321 A/B, CCDM 04359+1631, Wo 9159 A/B, HIP 21421.

Альдэбара́н (α Tau / α Цяльца / Альфа Цяльца) — найбольш яркая зорка ў сузор’і Цяльца і адна з найбольш яркіх зорак на начным небе. З-за свайго становішча ў галаве Цяльца, часта называецца «Вока Цяльца». Назва паходзіць ад арабскага слова الدبران (al-dabarān), што значыць «пасьлядоўнік» — зорка на начным небе зьдзяйсьняе свой шлях сьледам за Плеядамі. Здаецца, што Альдэбаран зьяўляецца найбольш яркай зоркай іншага больш расьсеянага зорнага скопішча Гіяды — бліжэйшага да Зямлі. Нягледзячы на гэта, ён проста разьмешчаны на лініі прамой бачнасьці паміж Зямлёй і Гіядамі і фактычна зьяўляецца асобнай зоркай.

Альдэбаран зьўляецца зоркай сьпяктральнай клясы K5III, гэта значыць, што колер зоркі аранжавы, яна належыць да нармальных гігантаў. У яго ёсьць зорка-кампаньён (цьмяны чырвоны карлік клясы M2 на адлегласьці некалькіх сотняў а.а.). У цяперашні час, спальваючы ў асноўным гелій, асноўны кампанэнт сыстэмы пашырыўся да памераў прыблізна 5,3 × 107 км, або каля 38 дыямэтраў Сонца. Спадарожнік Гіпарх вызначыў адлегласьць ад Зямлі да Альдэбарана ў 65,1 сьветлавы год, яго сьвяцільнасьць у 150 разоў больш, чым сонечная. Прымаючы да ўвагі гэту адлегласьць і яркасьць, па бачным бляску 0,85 зорн. вел. Альдэбаран займае 14 месца. Гэта пераменная зорка зь невялікай амплітудай бляску (каля 0,2m), тып пераменнасьці нерэгулярны.

У 1997 годзе паведамлялася аб магчымым існаваньні ў яго спадарожніка — буйной плянэты (або невялікага карычневага карліка), з масай роўнаю 11 масам Юпітэра на адлегласьці 1,35 а.а.

Альдэбаран лёгка знайсьці на начным небе — з-за яго яркасьці і прасторавай прыналежнасьці да аднаго з найбольш прыкметных астэрызмаў на небе. Калі ў думках злучыць тры зоркі Пояса Арыёна зьлева направа (у паўночным паўшар’і) або справа налева (у паўднёвым), першая яркая зорка, якая працягвае ўяўную лінію, будзе Альдэбаран.

Апошні раз паведамлялася, што непілятуемы касьмічны апарат «Піянэр-10» накіроўваецца у бок Альдэбарану. Калі зь ім нічога ня здарыцца, ён дасягне зоркі праз 2 мільёны гадоў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альдэбарансховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 04г 35х 55,2с, +16° 30′ 33″