Перайсьці да зьместу

Паралякса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паралякс»)
Схема параляксы: пры ссоўваньні назіральніка з пункту A ў пункт Б бачнае месцазнаходжаньне аб’екта таксама ссоўваецца адноса аддаленага тла.

Параля́кса (грэц. παραλλάξ, ад παραλλαγή — «зьмена, чаргаваньне») — зьмяненьне бачнага месцазнаходжаньня аб’екта адносна аддаленага тла ў залежнасьці ад месцазнаходжаньня назіральніка.

Ведаючы адлегласьць паміж пунктамі назіраньня D (база) і кут зрушэньня α ў радыянах, можна вылічыць адлегласьць да аб’екта:

Для малых кутоў .

Паралякса выкарыстоўваецца ў геадэзіі і астраноміі (у прыватнасьці — астрамэтрыі) для вылічэньня адлегласьці да аддаленых аб’ектаў (напрыклад, у адмысловых адзінках — парсэках). На зьяве параляксы заснаваны бінакулярны зрок.

Галілео Галілей меркаваў, што, калі б Зямля рухалася вакол Сонца, то гэта можна было б заўважыць па непастаянству параляксы для аддаленых зорак.

Упершыню пасьпяховыя спробы назіраньня гадавой параляксы зорак былі зьдзейсьненыя Васілём Струвэ для зоркі ВэгаЛіры), вынікі апублікаваныя ў 1837 годзе. Аднак навукова абгрунтаваныя вымярэньні гадавой параляксы былі ўпершыню праведзеныя Фрыдрыхам Бэсэлем у 1838 годзе для зоркі 61 Лебедзя. Прыярытэт адкрыцьця гадавой параляксы зорак прызнаецца за Бэсэлем.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Параляксасховішча мультымэдыйных матэрыялаў