Алтэнія
Выгляд
Алтэ́нія (па-румынску: Oltenia, таксама Малая Валахія[1]) — гістарычная вобласьць на паўднёвым захадзе Румыніі, адмежаваная ад Трансыльваніі (на поўнач) Карпатамі, ад Мунтэніі (на ўсход) — ракой Олт, а ад Баўгарыі і Сэрбіі (на поўдзень і захад) — Дунаем. Распадаецца на жудзецы Горж і Долж. Галоўны горад — Краёва.
Тэрмін увайшоў ва ўжытак пасьля 1718 году, калі па ўмовах Пажарэвацкага міру Алтэнія (ці Малая Валахія) была адарвана ад Мунтэніі (Вялікай Валахіі) і далучана да ўладаньняў Габсбургаў (Трансыльванія). У 1737 годзе адзінства Валахіі было адноўлена.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ [Е. М. Двойченко-Маркова, Пушкин и румынская народная песня о Тудоре Владимиреску // Пушкин: Исследования и материалы / АН СССР. Ин-т рус. лит. (Пушкин. Дом). — М.; Л.: Изд-во АН СССР, 1960. — T. 3. — с.402—417.]