Перайсьці да зьместу

Алексіс Ківі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алексіс Ківі
Aleksis Kivi
Партрэт Алексіса Ківі (1873)
Партрэт Алексіса Ківі (1873)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1834
Нурміярві, Вялікае княства Фінляндзкае
Памёр 31 сьнежня 1872
Туўсула, Вялікае княства Фінляндзкае
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, драматург, паэт, навэліст
Гады творчасьці з 1864
Кірунак рамантызм, рэалізм
Мова фінская
Дэбют «Кульлерва»
Значныя творы «Сямёра братоў»
Прэміі Прэмія Фінляндзкага літаратурнага таварыства
aleksiskivi-kansalliskirjailija.fi

Алексіс Ківі (Аўдыё Aleksis Kivi ), сапраўднае імя Алексіс Стэнваль (10 кастрычніка 1834, Нурміярві, Расейская імпэрыя — 31 сьнежня 1872, Туўсула, Расейская імпэрыя) — фінскі пісьменьнік, лічыцца адным з найпершых пачынальнікаў фінскай прозы і літаратуры, адным са стваральнікаў фінскай літаратурнай мовы. Самы вядомы твор пісьменьніка — адзін зь першых фінскамоўных раманаў «Сямёра братоў» (фін. Seitsemän veljestä).

Алексіс Стэнваль нарадзіўся ў Нурміярві (тады ў складзе Расеі) ў сям’і краўца. У 1846 ён пайшоў у школу ў Хэльсынках, у 1859 быў прыняты ў Хэльсынскі ўнівэрсытэт, дзе вывучаў літаратуру і зацікавіўся тэатрам. Першая ягоная п’еса, Kullervo, была заснаваная на трагічнай гісторыі з «Калевалы».

З 1863 року Ківі прысьвяціў сябе творчасьці. Ён склаў 12 п’есаў і зборнік паэзіі. 10 гадоў заняло стварэньне раману «Сямёра братоў». Літаратурныя крытыкі, асабліва выбітны Аўгуст Альквіст, адрынулі кнігу з-за ейнага «хамства» — у той час у модзе быў рамантызм — а таксама з-за таго, магчыма, што раман быў напісаны на паўднёва-заходнім дыялекце фінскае мовы, у той час як Альквіст болей упадабаў паўночна-ўсходнія. Фэнаманы таксама асудзілі ягонае апісаньне ня вельмі цнатлівага сялянскага жыцьця, якое так разыходзілася зь іхнім ідэалізаваным пунктам гледжаньня.

Прозьвішча Стэнваль (швэдз. Каменны мур) зьмяніў на фінскае Ківі (фін. Камень).

У 1865 Ківі атрымаў Дзяржаўную прэмію за камэдыю «Шаўцы Нумі» (фін. Nummisuutarit). Аднак з-за адмоўнага ў цэлым стаўленьня да ягоных твораў Алексіс Ківі стаў шмат піць. Ягоная асноўная заступніца Шарлёта Люнквіст перастала яго падтрымліваць пасьля 1860-х рокаў. Дадаліся фізычнае зьнясіленьне і прагрэсуючая шызафрэнія (меркавана выкліканая барэліёзам[1]), і Ківі сканаў у галечы ў 38-гадовым узросьце.

  • Помнікі Алексісу Ківі ўсталяваныя перад Нацыянальным тэатрам у Хельсынках, у Нурміярві, Туўсуле і Тампэрэ.
  • Дзейнічае дом-музэй А. Ківі.
  • У 1995—1996 фінскі кампазытар Эйнаюхані Раўтаваара напісаў опэру «Алексіс Ківі» пра ягонае жыцьцё і творы.
  • У 2002 выйшаў на экраны фільм рэжысэра Яры Халанена «Жыцьцё Алексіса Ківі» (фін. Aleksis Kiven elämä).
  • у гонар пісьменьніка названы астэроід.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алексіс Ківісховішча мультымэдыйных матэрыялаў