Перайсьці да зьместу

Адзінства (Латвія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адзінства
Vienotība
Выява лягатыпу
Лідэр партыі Арвілс Ашэрадэнс[d]
Дата заснаваньня 6 жніўня 2011
Штаб-кватэра Рыга, Бульвар Мэеровіца
Ідэалёгія лібэральны кансэрватызм[d] і праэўрапеізм[d]
Інтэрнацыянал Эўрапейская народная партыя
Моладзевая арганізацыя VIENOTĪBAS JAUNATNE
Колькасьць дэпутатаў
· Эўрапарлямэнт
3 / 8
· Саэйма
23 / 100
Дэвіз Augam Gudri!
Афіцыйны сайт www.vienotiba.lv

«Адзінства» — правацэнтрысцкая палітычная партыя Латвіі, створаная ў 2011 годзе з трох партыяў. Партыя была заснавана ў 2010 годзе, як электаральныя альянс. У 2011 годзе пераўтварылася ў палітычную партыю. Асноўнымі ідэямі Адзінства зьяўляюцца кансэрватызм, лібэралізм, пра-эўрапеанізм.

Адзінства, як электаральны блёк, была заснавана ў 2010 годзе, перад выбарамі ў Саэйму. Іныцыятарамі заснаваньня зьяўляюцца тры правыя латвійскія партыі — Новы час, Грамадзянскі зьвяз, Грамадзтва за іншую палітыку. На выбарах у 10-ю Саэйму партыя перамагла, набраўшы амаль 32 адсоткі.

Былая лідарка партыі — Солвіта Аболтыня

У склад кіраўніцтва ўваходзяць 15 чалавек. Таксама ў партыі ёсьць дума, якую ўзначальвае Яніс Розенбергс. Лідарам партыі з 2010 па 2016 год зьяўлялася Солвіта Аболтыня, якая была пераабрана на гэтую пасаду ў сьнежні 2014 году, падчас партыйнага кангрэсу. Фракцыяй Адзінства ў Рыскай мясцовай Думе кіруе Сармітэ Элэртэ.

Удзел партыі ў выбарах

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партыя з моманту свайго заснаваньня брала ўдзел у кожных парлямэнцкіх і мясцовых выбарах, атрымліваючы пэўную колькасьць мандатаў у парлямэнце ці мясцовых самакіраваньнях. Варта адзначыць, што найбольш пасьпяховымі для Адзінства парлямэнцкімі выбарамі былі выбары 2010 году, але найменьш пасьпяховымі ў 2018.

Парлямэнт (Саэйма)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год #
галасоў
% ад
колькасьці галасоў
#
мандатаў атрымана
+/–
2010 301,424 31.9 (#1)
33 / 100
2011 172,567 18.8 (#3)
18 / 100
-13
2014 199,535 21.9 (#2)
23 / 100
+3
2018 56,542 6.7 (#7)
8 / 100
-15
2022 173,425 19.19
23 / 100
+16

Выбары ў Эўрапарлямэнт

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год #
галасоў
% ад
колькасьці галасоў
#
мандатаў атрымана
+/–
2014 204,979 46.2 (#1)
4 / 8
2019 124,193 26.24 (#1)
2 / 8
-2

Выбары ў Рыскую думу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Год #
галасоў
% ад
колькасьці галасоў
#
мандатаў атрымана
+/–
2013 32.367 14.1 (#3)
9 / 60
2017 15,653 6.26 (#5)
4 / 60
2020 25,986 15.24 (#3)
10 / 60
6