Ірына Фарыён
Ірына Фарыён | |
Ірина Фаріон | |
Ірына Фарыён (2009) | |
Дата нараджэньня | 29 красавіка 1964 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 19 ліпеня 2024[2] (60 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | агнястрэльная рана[d][3] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнаўка, палітык, філёляг, пэдагог, прафэсарка ўнівэрсытэту, language activist |
Навуковая сфэра | філялёгія[4], пэдагогіка[4] і палітычная дзейнасьць[d][4] |
Месца працы | |
Вядомая як | мовазнаўца, палітык |
Сябра ў | Вярхоўная Рада Ўкраіны VII скліканьня[d] |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (2015) |
Бацька | Dmytro Farion[d] |
Маці | Фарыён Яраслава Сцяпанаўна[d] |
Дзеці | Sofia Semtsisin[d] |
Узнагароды | |
Іры́на Дзьмі́трыеўна Фарыён (па-ўкраінску: Ірина Дмитрівна Фаріон; 1964 — 19 ліпеня 2024) — украінская філёляг, дацэнтка катэдры ўкраінскай мовы нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка», дэпутатка Львоўскай абласное рады, удзельніца палітрады Ўсеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода».
Часта крытыкавала расейскамоўнае насельніцтва Ўкраіны. У 2010 годзе яна сказала, што ўкраінцы, якія называюць роднай мовай расейскую, — гэта «ўкраінцы-дэгенэраты», якіх трэба прыцягваць да крымінальнай адказнасьці.
У 2015 годзе Сьледчы камітэт Расеі распачаў адносна Фарыён крымінальную справу паводле артыкулаў КК РФ аб падбухторваньні да ўчыненьня забойства і распальваньні варожасьці за заклікі «зьнішчыць Расею як дзяржаву і расейцаў як групу асобаў паводле нацыянальнай прыкметы».
Летась Служба бясьпекі Ўкраіны распачала крымінальнае вядзеньне ў дачыненьні да Фарыён з прычыны яе слоў, што яна катэгарычна не ўспрымае расейскамоўных вайскоўцаў Узброеных сілаў Украіны і ня можа назваць іх украінцамі.
Забойства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У былую дэпутатку Ірыну Фарыён стралялі 19 ліпеня 2024 году на вуліцы Масарыка ў Львове. Нападнік у пальчатках выкарыстаў зброю без прыглушляльніка, куля трапіла ў скронь Фарыён.
Яе адвезьлі ў лякарню. Некалькі гадзін яна знаходзілася ў цяжкім стане. А 23:30 стала вядома, што яна памерла[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #1025645529 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Ірина Фаріон померла після замаху у Львові (укр.) — 2024.
- ^ а б https://www.rferl.org/a/ukraine-farion-shooting-lviv-language-parliament/33043439.html
- ^ а б в Farìon, Ìryna Dmytrìvna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ У Львове невядомы застрэліў экс-дэпутатку Вярхоўнай Рады Ірыну Фарыён, Радыё Свабода 19-07-2024
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Львове
- Памерлі 19 ліпеня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Выпускнікі Львоўскага ўнівэрсытэту
- Дактары філялягічных навук
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Вярхоўнай Рады Ўкраіны
- Украінскія палітыкі
- Украінскія нацыяналісты
- Усеўкраінскае аб’яднаньне Свабода
- Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны 7-га скліканьня
- Украінскія мовазнаўцы