Ірына Жарнасек
Ірына Жарнасек | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 17 студзеня 1953 (71 год)
|
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Творы на сайце Knihi.com | |
Творы на сайце Kamunikat.org |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Жарнасек (неадназначнасьць).
Іры́на Фра́нцаўна Жарнасе́к (нар. 17 студзеня 1953, вёска Чаранкі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сялянскай сям’і. Па сканчэньні Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Завочна скончыла Менскі інстытут культуры (1976). У 1978—1979 роках — загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэсту № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979—1983 роках — карэспандэнтка шматтыражнай газэты «Знамя новостройки» гэтага трэсту. З 1983 року — карэспандэнтка наваполацкой гарадзкой газэты «Хімік». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1987), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Жыве ў Наваполацку. Рэдактарка часопісу «Маленькі рыцар Беззаганнай», сябра рэдкалегіяў часопісаў «Ave Maria» і «Наша вера».
Першае апавяданьне апублікавала ў 1978 року (газэта «Хімік»), у наступным року выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтарка кнігаў прозы «Ліст да сына» (1986), «Гульні над студняй» (1993), «Гадара» (2003), аповесьці-казкі «Спрэчка анёлаў» (2004), раману «Будзь воля Твая» (2004), зборніку вершаў «Шукаю цябе» (2008).
Творы пісьменьніцы перакладзеныя на польскую, славацкую, украінскую мовы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0