X павільён Варшаўскай цытадэлі
X павільён Варшаўскай цытадэлі | |
X Pawilon Cytadeli Warszawskiej | |
Фрагмэнт кузьні, дзе вязьняў апраналі ў кайданы | |
Філія | Музэй незалежнасьці (Варшава) |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Варшава, Польшча |
Адрас | ul. Skazańców 25 |
Створаны | 1962 г. |
Дырэктар | Ежы Вангродзкі |
Геаграфічныя каардынаты | 52°16′ пн. ш. 21°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект 52.267 Памылка выразу: нечаканы апэратар <">52.267° пн. ш. Памылка выразу: нечаканы апэратар <Каардынаты: 52°16′ пн. ш. 21°′ у. д. / <span class="geo-dec geo" title="Мапы, аэраздымкі і іншыя зьвесткі пра аб’ект 52.267 Памылка выразу: нечаканы апэратар <">52.267° пн. ш. Памылка выразу: нечаканы апэратар < |
X павільён Варшаўскай цытадэлі | |
muzeum-niepodleglosci.pl |
X павільён Варшаўскай цытадэлі (па-польску: X Pawilon Cytadeli Warszawskiej) — філія Музэю незалежнасьці ў Варшаве (Польшча), якая разьмяшчаецца ў адным з павільёнаў Варшаўскай цытадэлі. Тэматыка экспазіцыі прысьвечаная нацыянальна-вызвольным змаганьням за часамі расейскага панаваньня.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]X павільён Варшаўскай цытадэлі паўстаў у 1828 року ў рамках разбудовы кашараў з прызначэньнем пад магазын абмундзіраваньня. Ад 5 ліпеня 1833 распачатае прыстасаваньне памяшканьняў пад вязьніцы. Тут дзейнічаў галоўны сьледчы ізалятар для палітычных вязьняў, некалькі сотняў зь якіх тут былі забітыя, тысячы высланыя на катаргу або ў Сыбір. Ад 1834 тут дзейнічала Сталая вайскова-сьледчая камісія пры галоўнакамандуючым дзейнай арміі і начальніку Царства Польскага, якая зьяўлялася цэнтральным сьледчым органам па палітычных злачынствах у Царстве Польскім[1].
Сярод вядомых вязьняў X павільёну — Фэлікс Дзяржынскі, Раман Дмоўскі, Апалён Кажанёўскі (бацька Джозэфа Кажанёўскага), Юзэф Пілсудзкі, Аляксандар Прыстар, Рамуальд Траўгут.
Па Другой сусьветнай вайне X павільён быў адкрыты для наведваньня. Афіцыйнае адкрыцьцё музэю адбылося 22 студзеня 1963 року, на стагодзьдзе паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stała Komisja Wojenno-Śledcza, AGAD, opis zespołu, wstęp Archiwum Główne Akt Dawnych, Nr zespołu: 241 / 0 Karta: A opis zespołu.