Перайсьці да зьместу

XLAM: Лучшая беларусская альтернатива

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
XLAM: Лучшая беларусская альтернатива
Вокладка альбому XLAM: Лучшая беларусская альтернатива. Розныя выканаўцы. 2006
Складанка розных выканаўцаў
Выдадзены 11 чэрвеня 2006 году
Жанр мэтал, ню-мэтал, дэз-кор, рэп-кор
Працягласьць 76:27
Выдавец GO-Records, Xlam.of.by

XLAM: Лучшая беларусская альтернатива — складанка песень беларускіх альтэрнатыўных гуртоў, выдадзеная праектам «xlam.of.by» на лэйблу «GO-Records» 11 чэрвеня 2006 году[1].

Перадумовы й выпуск

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праца над фармаваньнем сьпісу артыстаў на дыску распачалася ў лютым 2006 году[2]. Ўвага пры выбару гуртоў зьвярталася на нестандартнасьць музычнага матэрыялу, а таксама на якасьць прапанаваных трэкаў[1]. Як паведамляў «БелаПАН» каардынатар праекту Зьміцер Дзмітрыеў галоўнай умовай было, «што гэта беларускі гурт, які грае якасную, экстрэмальную й сумленную музыку, якая шукае свайго слухача»[3].

Як акрэсьлівалі выдаўцы, задача кампіляцыі зводзілася да адкрыцьця новых імёнаў у альтэрнатыўнай музыцы[4]. Яе наклад павінен быў скласьці 1500 асобнікаў, трэць зь якіх вызначалася для распаўсюду на рынку Расеі[5].

Прэзэнтацыя дыску з удзелам шэрагу гуртоў, творы якіх трапілі на складанку, прайшла ў дзень яго выхаду 11 чэрвеня 2006 года ў Гомлю, у той час як украінскі гурт «SkinHate» стаў запрошаным гэдлайнэрам вечарыны[4].

  1. Пневмания — «Открой меня»
  2. 3t.ON — «Дай нам знать»
  3. Rasta — «Hakkah»
  4. Ricochet — «Рикошет кор»
  5. kuktooz — «Пустыня»
  6. TT'34 — «Иной»
  7. IKONA — «Не верю»
  8. D-Tails — «Выжигая огнем»
  9. Tweed — «Зверь»
  10. M.L.A. — «Рио»
  11. Tav.Mauzer — «Брудная вада»
  12. 4example — «Как земле вода»
  13. Zv!k — «Клон»
  14. Stinkface — «Ashamed»
  15. Кризис — «Суицид»
  16. Usplёsk — «Эфіp superlight»
  17. Контур — «Все в глазах»
  18. Termin X — «Згубіцца»
  19. ONEGIN — «Smilla»
  20. <killkitau> — «Больше ничего»
  21. Скимен — «Зачем»

«Музыкальная газета» ў сваім аглядзе вылучала кампазыцыю «Открой меня» (Пневмания), у той час як гурт «ONEGIN» расчараваў крытыкаў[6]. Пасьля кружэлка характарызавалася Максімам Жукавым адтуль жа прыметнікам «тлусты»[7].

Сяргей «SB» Будкін з «Tuzin.fm» і «Нашай Нівы» назваў плыту альтэрнатывай праекту «Вольныя танцы: альтэрнатыва by», у той час як музыка была апісана словамі «экспрэсіўная, агрэсіўная, сплеценая з нэрваў і крыкаў»[8][9].

  1. ^ а б Павел Кудрявцев. XLAM: белорусская альтернатива (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-11-15 г.
  2. ^ X-LAM: сборник альтернативной музыки (рас.). Музыкальная газета (2006-02-21). Праверана 2019-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-11-15 г.
  3. ^ Виктор Поздняков. (2006-02-23) Лучшую белорусскую альтернативу соберут на одном диске (рас.). БелаПАНПраверана 2019-11-16 г. Архіўная копія ад 2019-11-16 г.
  4. ^ а б Сборник альтернативной музыки X-LAM на подходе (рас.). Музыкальная газета (2006-05-24). Праверана 2019-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-11-15 г.
  5. ^ 24. (2006-02-20) XLAM и GO-RECORDS собираются выпустить сборник альтернативной музыки (рас.). puls.byПраверана 2019-11-16 г. Архіўная копія ад 2019-11-16 г.
  6. ^ V/A XLAM. Лучшая белорусская альтернатива (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2019-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-11-15 г.
  7. ^ Максим Жуков. TOP-10 витебской альтернативы (рас.) zhukov.tv. Музыкальная газетаПраверана 2019-11-15 г. Архіўная копія ад 2019-11-15 г.
  8. ^ SB. (2006-11-21) Xlam: Альтэрнатыва альтэрнатыве (бел.). Tuzin.fmПраверана 2019-11-15 г. Архіўная копія ад 2011-08-28 г.
  9. ^ Сяргей Будкін. (2006-11-20) Альтэрнатыва альтэрнатыве (бел.). Наша НіваПраверана 2019-12-08 г. Архіўная копія ад 2019-12-08 г.