Перайсьці да зьместу

Карсак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Vulpes corsac»)
Карсак
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадДрапежныя
СямействаСабачыя
РодЛіс
ВідКарсак
Бінамінальная намэнклятура
Vulpes corsac (Linnaeus, 1768)

Карса́к, або Стэ́павая лісі́ца (Vulpes corsac) — драпежны сысун роду лісіцаў сямейства сабачых.

Карсак падобны да звычайнай лісіцы, але прыкметна драбнейшы (даўжыня цела 50-60 см, хваста — 25-35 см), з больш буйнымі вушамі і высокімі лапамі. Вышыня ў карку каля 30 см. Вага — 4-6 кг. Пыса кароткая, моцна заостраная; скулы шырокія; вушы вялікія, шырокія ў аснове, на канцах завостраныя.