Перайсьці да зьместу

UN Watch

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
UN Watch
Дэвіз Monitoring the United Nations, Promoting Human Rights
Заснаваная 1993
Разьмяшчэньне

«UN Watch» — недзяржаўная арганізацыя, якая базуецца ў Жэнэве, заснаваная ў 1993 годзе. Заснавальнікам арганізацыі й першым яе кіраўніком стаў Морыс Абрам, экс-амбасадар ЗША пры жэнэўскім прадстаўніцтве ААН, прэзыдэнт Амэрыканскага габрэйскага камітэту ў 1963—1968 гадах і прэзыдэнт Канфэрэнцыі прэзыдэнтаў габрэйскіх арганізацыяў ЗША ў 1986—1989 гадах.[1][2] UN Watch зьяўляецца прадстаўніцтвам Амэрыканскага габрэйскага камітэту ў Жэнэве.[3]

Заяўленай мэтаю арганізацыі зьяўляецца маніторынг эфэктыўнасьці дзейнасьці ААН. У сфэру цікавасьцей «UN Watch» трапляюць рэформы ўпраўленьня ААН, узаемадзеяньне ААН і грамадзянскай супольнасьці, роўнасьць у рамках ААН, а таксама роўнасьць у адносінах да яе дзяржаваў-чальцоў. «UN Watch» неаднаразова адзначала непрапарцыйную ўвагу й нясправядлівыя адносіны да Ізраіля ў ААН на працягу многіх гадоў, што, па меркаваньню «UN Watch», зьяўляецца наглядным прыкладам ігнараваньня роўнасьці дзяржаваў-чальцоў і Статуту ААН.[1] На ўзроўні ААН арганізацыя таксама вядзе барацьбу з антысэмітызмам і прадузятасьцямі адносна Ізраіля.[4]

«UN Watch» займаецца маніторынгам кваліфікацыі краінаў-кандыдатаў у Раду па правах чалавека ААН і зьяўляецца крытыкам Рады, сьцьвярджае, што многія яе чальцы самі блага прытрымлівацца правоў чалавека. Арганізацыя таксама крытыкуе Раду за залішне пільную ўвагу да Ізраіля.[5]

Акрэдытаваная недзяржаўная арганізацыя мае спэцыяльны кансультатыўны статус пры Эканамічнай і сацыяльнай радзе ААН, а таксама зьяўляецца асацыіраванай недзяржаўнай арганізацыяй пры Дэпартамэнце грамадзкай інфармацыі ААН.[1]

«UN Watch» кіруецца саветам дырэктароў, у які ўваходзяць:[1]

  • Alfred H. Moses — старшыня, экс-амбасадар ЗША ў Румыніі, ганаровы прэзыдэнт Амэрыканскага габрэйскага камітэту
  • Per Ahlmark — (эўрапейскі сустаршыня) намесьнік, экс-прэм’ер-міністар Швэцыі
  • Irwin Cotler — экс-міністар юстыцыі й генэральны пракурор Канады
  • David A. Harris — сустаршыня, выканаўчы дырэктар UN Watch, выканаўчы дырэктар Амэрыканскага габрэйскага камітэту[6]
  • Max Jakobson — экс-амбасадар Фінляндыі пры ААН
  • Ruth Wedgwood — прафэсар міжнароднага права Унівэрсітэту Джонса Хопкінса

Арганізацыя атрымала пахвалу ад шэрагу міравых лідэраў. Гэтак, яна атрымала высокую адзнаку ад былога Генэральнага сакратара ААН Кофі Анана, які сказаў: «Я лічу, што інфармацыя й незалежная адзнака дзейнасьці ААН выявіцца важнай крыніцаю ў нашым памкненьні адаптаваць ААН да запатрабаваньняў сьвету, які зьмяняецца».[7]

Габрэйскім тэлеграфным агенцтвам(ru) арганізацыя была адзначана як праізраільская.[8] Інфармацыйнае агенцтва «Франс Прэс(uk)» назвала «UN Watch» лабісцкай групаю з моцнымі сувязямі з Ізраілем.[9]

У кастрычніку 2011 году спэцыяльны дакладчык ААН па палажэньню на акупаваных палестынскіх тэрыторыях Рычард Фальк(en) у сувязі з абвінавачаньнямі з боку «UN Watch» у тым, што ён нібыта лічыў, што «тэрарыстычныя напады 11 верасьня 2001 году былі арганізаваны ўрадам ЗША, а не тэрарыстычнай арганізацыяю Аль-Каіда», назваў «UN Watch» праізраільскай групаю, якая «сьвядома перакруціла яго каментары ў асабістым блоґу», і адхіліў усё абвінавачаньні ў свой адрас. Пры гэтым напярэдадні Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун згадаў аб здагадцы «аднаго са спэцыяльных дакладчыкаў» аб тым, што «нешта скрывалася» ў ходзе расьсьледаваньня тэрактаў 11 верасьня, і рашуча асудзіў «такога роду правакацыйную рыторыку».[10] Паводле «UN Watch», падобнае меркаваньне Фальк выказваў ня толькі ў сваім блогу (на сайце), але, у прыватнасьці, і ў рэкамэндацыі на кнігу прыхільніка больш адпаведнай кансьпіратыўнай тэорыі Дэвіда Грыфіна(ru) на сайце «Amazon.com» і ў гутарцы зь іншым прыхільнікам гэтай тэорыі Кевінам Барэтам, а яго абвяржэньне адбылося толькі пасьля крытыкі Пан Гі Муна.[11][12][13]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]