Перайсьці да зьместу

Turbo (жавальная гумка)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жавальная гумка «Turbo»

Turbo (вымаўляецца «Ту́рба») — жавальная гумка, якая зь сярэдзіны 1980-х гадоў да 2007 году выраблялася турэцкай кампаніяй Kent[1]. Спачатку мела смак пэрсіку, пазьней — садавіны. Утрымлівала ўкладышы з выявамі розных транспартных сродкаў (найчасьцей — аўтамабіляў і матацыклаў). Была папулярна сярод дзяцей у краінах былога СССР і ў Польшчы.

У 2013 годзе турэцкая фірма PowerGum набыла правы на гандлёвую марку Turbo і афіцыйна аднавіла выраб жавальнай гумкі Turbo.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]