Жуйка
Выгляд
(Перанакіравана з «Жавальная гумка»)
Жу́йка (жавальная гумка) — гумавы кулінарны выраб для жаваньня. Прызначаецца для ачысткі зубоў і поласьці рота, маскіроўкі непрыемных пахаў. Падчас ужываньня смакавыя і араматычныя напаўняльнікі паступова раствараюцца, што прыводзіць да страты смаку і наступнага выкіданьня. Была вядомая старажытным грэкам, ацтэкам і мая, якія жавалі смалу дрэваў, застылы сок гевеі і каўчук. 28 сьнежня 1869 г. амэрыканскі зубнік Ўільям Сэмпл запатэнтаваў гумавую жуйку. Для выдзіманьня бурбалак выкарыстоўваецца адмысловая цягучая гумка для бурбалак.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2011 г. у Беларусі спажылі каля 100 тонаў жуйкі[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ганна Гарустовіч. «Кіндэр-сюрпрыз» па-беларуску // Зьвязда : газэта. — 3 сакавіка 2012. — № 43 (27158). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жуйка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |