Tor Band
«TOR BAND» | |
Гады | з 2017 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Рагачоў, Беларусь |
Мова | беларуская, расейская |
Жанр | рок-музыка, панк-музыка |
Удзельнікі |
|
Былыя ўдзельнікі | Павал Дземянцей |
«TOR BAND» — беларускі музычны рок-гурт з Рагачову. Стаў вядомы дзякуючы песьням «Мы не народзец», «Жыве», «Кто, если не ты?!», а кліпы — мільённыя прагляды на youtube. Пазыцыянуе сябе ў слогане «Граем сумленнае музло!».
Удзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зьміцер Галавач — вакаліст
- Яўген Бурло — барабаншчык
- Андрэй Ярэмчык — бас-гітарыст
Вакаліст Зьміцер Галавач зьяўляецца аўтарам песень. Навучаўся ў Магілёве, а пасьля зьехаў у Маскву. Там ён пражыў 12 гадоў і вярнуўся ў Рагачоў, дзе працаваў фатаграфам да 2022 году. Барабаншчык Яўген Бурло працаваў гукарэжысэрам у рагачоўскім Доме культуры да 2022 году. Андрэй Ярэмчык працавай настаўнікам у школе да 2022 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьміцер Галавач прыкладна ў 2010-я гады прывёз у родны Рагачоў з Масквы сваіх знаёмых рок-музыкаў, каб даць землякам канцэрт. У ДК ён пазнаёміўся зь Яўгенам Бурло. Яны разам стварылі «Sex», які нават праехаўся па Ўкраіне з турам.
Пасьля новы мэнэджар гурту прапанаваў зьмяніць назву на «Ойра!», гурт выступіў ў Кіеве ў Зялёным тэатры разам зь «Ляпісам Трубяцкім», Louna, Lumen и FPG. Пазьней выступаў разам з расейскай сьпявачкай Юляй Коган, якая тады сышла з гурту «Ленинград».
У 2017 годзе пасьля канфлікту з мэнэджарам музыкі далі гурту новую назву — «Tor Band».
Гурт стаў вядомым у 2020-м годзе дзякуючы песьні «Мы не народзец!», якая стала стала гітом[1]. Кліп сабраў мільён праглядаў на YouTube[1]. Столькі ж набралі песьні «Жыве», «Кто, если не ты?!». Аўтарытэтны музычны крытык Арцём Троіцкі называў песьні Tor Band самай яскравай зьявай у беларускай музыцы 2020-га.
"Я прынес песьню ў красавіку — тады яшчэ не было ніякіх пратэстаў, нікога не закрывалі, усё было добра і роўна, — казаў Зьміцер Галавач у інтэрвію Onliner.by у 2020-м. — Па сутнасьці, мы не маглі плянаваць такую рэакцыю, таму што песьня першапачаткова не плянавалася як пратэставая[2].
Летам 2020 году з-за папярэджаньняў ад мясцовых уладаў з гурту сышоў бас-гітарыст Павал Дземянцей.
28 кастрычніка 2022 году ўсіх удзельнікаў гурту разам з жонкамі затрымалі ў Рагачове сілавікі. Іх перавезьлі ў жлобінскі ІЧУ — ім прызначылі па 15 сутак арышту[3]. Аднак пасьля 15 дзён у ізалятары часовага ўтрыманьня музыкі разам з жонкамі ня выйшлі на волю.
У студзені 2023 году стала вядома, што на ўдзельнікаў гурту завялі крымінальную справу[4], а КДБ абвясьціў гурт «экстрэмісцкім фармаваньнем»[5].
31 кастрычніка 2023 стаў вядомы прысуд музыкам Tor Band:
- Зьміцер Галавач — 9 гадоў узмоцненага рэжыму;
- Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму;
- Андрусь Ярэмчык — 7,5 гадоў узмоцненага рэжыму.
Акрамя таго, кожнаму прысудзілі па 100 базавых велічыняў штрафу, іх канфіскаваныя мабільныя тэлефоны пайшлі ў даход дзяржавы. Таксама ў даход дзяржавы пайшоў канфіскаваны ноўтбук Зьмітра Галавача[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Editorial Board. (2023-11-02) Belarus protest group, Tor Band, sent to prison (анг.). The Washington Post. Праверана 2023-11-21 г. Архіўная копія ад 2023-11-02 г.
- ^ «Мы не народец!» История группы Tor Band из Рогачева, написавшей ту самую песню, onliner.by, 28-09-2020
- ^ у Рагачове затрымалі гурт Tor band
- ^ На ўдзельнікаў гурта Tor Band завялі крымінальныя справы
- ^ Tor band цяпер — «экстрэмісцкае фармаванне»
- ^ Гомельская Вясна. Праваабарончы сайт: Стаў вядомы прысуд музыкам Тор Бэнд