Times New Roman
| Times New Roman Таймс Нью Роман | |
| Зьвесткі | |
|---|---|
| Стыль | Пераходная антыква |
| Клясыфікацыя | PANOSE |
| Дата стварэньня | 1931 |
| Дызайнэр | Стэнлі Марысан Віктар Лэрдэнт |
| Словалітня | Monotype |
| Выкарыстаньне | Monotype Imaging |
| Ліцэнзія | прапрыетарная[1] |
| Заснаваны на | Plantin, Perpetua і Baskerville |
| Аналягі | Nimbus Roman № 9 L, Liberation Serif, Tinos, Bitstream Cyberbit, PT Astra Sans і PT Astra Serif |
| Узор | |
| Times New Roman у Вікісховішчы | |
Times New Roman — гарнітура на аснове засечкавага шрыфту, створаная друкарамі Стэнлі Морысанам і мастаком Віктарам Лэрдэнтам у 1932 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1931 годзе Морысан напісаў артыкул, у якім абвінаваціў ґазэту The Times у няякасным друку. Ён зьвярнуўся да Віктара Лэрдэнта, мастака з рэклямнага аддзела Times, з просьбай дапамагчы яму стварыць новы ўзор шрыфту. У якасьці ўзору Марысан выкарыстоўваў шрыфт Plantin. Было вырашана зьмяніць шрыфт так, каб падвысіць чытальнасьць і зэканоміць больш прасторы. Кароткія выносныя элемэнты памяншаюць інтэрліньяж, а моцны кантраст рысак паляпшае чытальнасьць на таннай паперы. Атрыманая гарнітура атрымала назву Times New Roman. Упершыню шрыфт быў скарыстаны ґазэтай Times 3 кастрычніка 1932 году, і ўжо праз год стаў выкарыстоўвацца для камэрцыйных продажа.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Microsoft пачала выкарыстоўваць Times New Roman у якасьці асноўнага шрыфта з засечкамі, пачынаючы з Microsoft Windows 3.1. Times New Roman быў стандартным шрыфтам у Microsoft Office да Microsoft Office 2007, калі ён быў заменены шрыфтам Calibri.
- Шрыфт таксама стаў папулярным у Apple Macintosh, дзе ён усталяваны па змаўчаньні ў многіх праграмах, у прыватнасьці, у вэб-браўзэрах.
- У 2004 годзе Дзярждэпартамэнт Злучаных Штатаў абвясьціў, што з 1 лютага 2004 году ўсе дыпляматычныя дакумэнты ў Злучаных Штатах будуць друкавацца шрыфтам Times New Roman з 14 кеглямі замест 12 кегляў Courier New, спасылаючыся на жаданьне больш сучаснага й разборлівы шрыфт.
Цікавыя факты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Слова Roman у назьве шрыфту азначае «рымскі», таму што ў Сярэднявеччы звычайны шрыфт называўся Roman, а нахілены — Italic. Такім чынам, фраза Times New Roman Italic зьяўляецца некалькі спрэчнай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Times New Roman // Вялікія шрыфты