Ваўчаягадавыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Thymelaeaceae»)
Ваўчаягадавыя | |
Daphne mezereum — беларускі від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
Царства | Расьліны (Plantae) |
Аддзел | Кветкавыя (Angiosperms) |
Кляса | Двухдольныя (Eudicots) |
Атрад | Мальвакветныя (Malvales) |
Сямейства | Ваўчаягадавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Thymelaeaceae Juss. | |
Ваўчаягадавыя (Thymelaeaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 46 родаў і 913 відаў[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнікі гэтага сямейства — невялікія дрэвы або хмызьнякі, зрэдку ліяны або травы. Лісьце супротыўнае або чарговае, рэдка тройчатае; прылісткі адсутнічаюць; ліставая пласьцінка простая, цэлая. Кветкі ў суквецьці; чашачкі (3)4–5(6)-часткавыя; венца маюць роўную або падвоеную колькасьць часткаў чашачкі альбо адсутнічаюць; тычачак ад двух да многіх. Плод — часта ягада, часам арэх, касьцянка або каробачка, у асноўным непрыкметны[2][3][4].
Арэал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, асабліва ў трапічных рэгіёнах Афрыкі і Аўстраліі[2][3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
- ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 17.09.2020 г. (анг.)
- ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 17.09.2020 г. (анг.)
- ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 17.09.2020 г. (анг.)
Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |