Strč prst skrz krk
Strč prst skrz krk ( праслухаць ) — скорагаворка на чэскай і славацкай мовах, азначае «прасунь палец скрозь горла».
У ёй адсутнічаюць галосныя; усе чатыры словы — аднаскладовыя, вяршыняй кожнага са складоў зьяўляецца складовы санант. Наяўнасьць складовых санантаў — характэрная асаблівасьць шматлікіх славянскіх моваў, у прыватнасьці чэскай і славацкай; такім чынам, скорагаворка ілюструе яго.
Гэта фраза зьяўляецца дэвізам швайцарскай газэты «Адрозьненьне» (La distinction). У Чэхіі прадаюцца футболкі з гэтай скорагаворкай.
«Strč prst skrz krk» — адна з самых вядомых фраз на чэскай і славацкай мовах, яна ўключаецца ў шматлікія граматыкі гэтых моваў. Фраза прысутнічае, напрыклад, ужо ў «Чэскай граматыцы», выдадзенай на расейскай мове ў 1852 годзе.
Яшчэ больш складана другая па папулярнасьці чэская скорагаворка бяз галосных: «Prd krt skrz drn, zprv zhlt hrst zrn», якая азначае «Крот пукнуў скрозь траву, праглынуўшы спачатку жменю зерняў», або даслоўна «Пукнуў крот скрозь траву, сьпярша праглынуўшы жменю зерняў».
Сьпіс чэскіх скорагаворак без галосных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Strč prst skrz krk
- Strč čtvrťprst skrz hrst
- Мlč, strč čtvrťprst skrz hrst
- Prd krt skrz drn, zprv zhlt hrst zrn
- Smrž pln skvrn zvlhl z mlh
- Chrt pln skvrn zdrhl z Brd.
- Chrt pln skvrn vtrhl skrz trs chrp v čtvrť Krč, prv zhltl čtvrť hrst zrn.
- Chrt pln skvrn zhltl hrst zrn.
- Plch zdrhl skrz drn, prv zhltl hrst zrn, škrt.
- Chrt pln skvrn zhltl hrst zrn.
- Chrt zdrhl z Brd. Vtrhl skrz strž v tvrz srn, v čtvrť Krč. Blb! Prskl, zvrhl smrk, strhl drn, mrskl drn v trs chrp. Zhltl ctvrthrst zrn skrz krk, pln zrn vsrkl hlt z vln. Chrt brkl, mrkl, zmlkl. Zvlhls?
Сьпіс славацкіх скорагаворак без галосных
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Strč prst skrz krk
- Strč štvrťprst skrz hrsť
- Мlč, strč prst skrz štvrťhrsť, chrt.