Шыбалет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шыбале́т, шыбо́лет (па-габрэйску: שיבולת, «колас» або «плынь») — біблійны выраз, які ў пераносным сэнсе азначае характэрную моўную асаблівасьць, па якой можна выявіць групу людзей (у прыватнасьці, этнічную); своеасаблівы «моўны пароль», які несьвядома выдае чалавека, для якога мова не зьяўляецца роднай.

Гэты біблійны выраз стаў лінгвістычным паняткам, які быў уведзены ў навуковае выкарыстаньне Верашчагіным і Кастамаравым у дачыненьні да лінгвакраіназнаўства[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]