Перайсьці да зьместу

Slovnaft

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд на завод з боку Новага моста

Slovnaft — славацкі нафтаперапрацоўчы завод, пабудаваны ў 1957 годзе ў Браціславе. У 2000 годзе Slovnaft стала часткай MOL Group, якой належыць 98,5 % акцый кампаніі. Slovnaft мае два замежныя філіялы: Slovnaft CZ у Чэскай Рэспубліцы і Slovnaft Polska у Польшчы.

Slovnaft быў пабудаваны на месцы разбуранага ў 1944 годзе падчас авіяналёту нафтаперапрацоўчага завода Apollo (прадпрыемства). Рэшткі заводу Apollo былі нацыяналізаваны ў 1946 годзе і пераназваны ў Slovnaft у 1949 годзе. У траўні 1992 году Slovnaft быў рэарганізаваны ў акцыянэрнае таварыства. У 2000 годзе Slovnaft увайшоў у групу кампаній MOL.

У 2008 годзе Slovnaft перапрацаваў 5,8 млн т сырой нафты, што на 0,2 млн т менш за паказчык 2007 году. Агульны аб’ём вытворчасьці паліва ў 2008 годзе ў параўнаньні з 2007 годам зьменшыўся на 1,5 %.

Назва прадукцыі 2008 год 2007 год
Бэнзін, тыс. т 1 568,7 1 617,0
Дызэльнае паліва, тыс. т 2 844,1 2 863,9
Газа, тыс. т 88,5 79,7
Ліграін, тыс. т 189,9 206,6
Бітум, тыс. т 41,1 35,7
Іншыя прадукты перапрацоўкі, тыс. т 515,3 518,4
Агулам, тыс. т 5 247,6 5 321,3

Тры чвэрці прадукцыі, што вырабляе Slovnaft, экспартуецца ў Нямеччыну, Аўстрыю, Польшчу, Чэскую Рэспубліку, Швэйцарыю і Францыю. Экспарт складае 80 % ад агульнага даходу кампаніі. На прадпрыемстве працуе амаль 2500 чалавек.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]