Slade

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Slade
Інфармацыя
Гады1966—
АдкульЎулвэргэмптан
Жанр(ы)глэм-рок
ВыдавецPolydor Records, Epic Records, Fontana Records
Удзельнікі
Dave Hill

Slade — брытанскі рок-гурт. Створаны ў 1965 годзе пад назвай N’etweens у Ўулвэргэмптане блізу Бірмінггэму. Вясной 1969 году музыкі пераназываюць гурт у Ambrose Slade, а ўжо восеньню гэтага ж года скарачаюць назву да Slade. Гурт зьяўляецца прадстаўніком стыляў гард-рок і глэм-рок. Гурт дасягнула найбольшага посьпеху ў першай палове 70-х, калі 6 сынглаў занялі першае месца ў чартах Вялікабрытаніі. Усяго 16 сынглаў групы ўвайшлі ў першую дваццатку. Склад групы — Дэйв Гіл (гітара, вакал), Дон Паўэл (ударныя), Ноддзі Голдэр (вакал, гітара) і Джым Лі (бас-гітара, клявішныя, вакал). Slade, для песень якога характэрныя выразныя рытмы і нескладаныя аранжыроўкі, меў шматлікіх прыхільнікаў у Эўропе, аднак так і не стаў папулярным у ЗША; сур’ёзныя музычныя выданьні гурт у асноўным ігнаравалі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэйв Гіл і Дон Паўэл сустрэліся ў 1964 годзе, гуляючы ў групе The Vendors. У наступным годзе гурт пераназываецца ў «N’ethweens», а ў 1966 годзе да яго далучаюцца Ноддзі Голдэр і Джым Лі, якія мяняюць музыкаў папярэдняга складу. Да 1969 году гурт граў у асноўным вядомыя песьні ў стылях соўл і ска, а таксама выконваў песьні The Beatles. У лёнданскім «Rasputin Club» гурт заўважыў экс-басіст гурту Animals Чэз Чандлер (Chas Chandler), які стаў іх новым мэнэджэрам і прадзюсарам. Квартэт вынаходзіць для сябе моду скінгэдаў і зьмяняе назву на «Ambrose Slade», аднак першая кружэлка і сынглы прадаюцца дрэнна. З кастрычніка 1969 году гурт называецца Slade і яшчэ раз зьмяняе стыль адзеньня — цяпер ён арыентуецца на 40-я гады.

Увосень 1971 году гурт пераходзіць у лягер глэм-року. У кастрычніку сынгл Coz I Luv You займае першае месца ў брытанскім гіт-парадзе, нязвыклая артаграфія становіцца з гэтага часу характэрнай прыметай усіх сынглаў Slade, які ў наступныя гады дасягае вяршыні папулярнасьці. У другой палове 70 — х з пачаткам панк-року цікавасьць да гурту падае. Кароткачасовае адраджэньне адбываецца ў пачатку 80-х. Пачынаючы з 1984 году Slade перастае выступаць на канцэртах, напрыканцы 1991 году гурт пакідаюць Голдэр і Лі. Заснавальнікі гурту Гіл і Паўэл працягваюць граць з новымі музыкамі — спачатку як Slade II, а потым зноў як Slade.

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сынглы (толькі №1 у брытанскіх гіт-парадах)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Coz I Luv You (1971)
  • Tak Me Bak 'Ome (1972)
  • Mama Weer All Crazee Now (1972)
  • Cum On Feel The Noize (1973)
  • Skweeze Me, Pleeze Me (1973)
  • Merry Xmas Everybody (1973)

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Beginnings (1969 як Ambrose Slade)
  • Play It Loud (1970)
  • Slade Alive! (1972)
  • Slayed? (1972)
  • Sladest (1973)
  • Old New Borrowed And Blue (1974)
  • Slade In Flame (1974)
  • Nobody’s Fools (1976)
  • Whatever Happened To Slade? (1977)
  • Alive, Vol. 2 (1978)
  • Return To Base (1979)
  • Smashes (1980)
  • We’ll Bring The House Down (1981)
  • Till Deaf Do Us Part (1981)
  • Slade On Stage (1982)
  • The Amazing Kamikaze Syndrome (1983)
  • Slade’s Greats (1984)
  • Rogues Gallery (1985)
  • Crackers-The Slade Christmas Party Album (1985)
  • You Boyz Make Big Noize (1987)
  • Wall Of Hits (1991)
  • Keep On Rockin'! (1995)
  • Greatest Hits — Feel The Noize (1997)
  • Wild Nites (1999)
  • Cum On Let`s Party! (2002)
  • Superyob (2003)
  • Get Yer Boots On (2004)
  • The Very Best Of Slade (2005)
  • Slade Alive! (2006; 2 CD із Slade Alive! [1972], Alive, Vol. 2 [1978], Slade On Stage [1982], Alive At Reading [1980])

DVD[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Slade in Flame (2003) (здымкі 1974)
  • Slade Inside 1971—1991
  • Slade The Very Best Of (2005)
  • Slade Alive World’s Greatest Albums (2006)