Pur:Pur
| «Pur:Pur» | |
| Гады | 2008 — цяперашні час |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | |
| Мова | украінская, расейская, ангельская |
| Жанр | індзі, лаўнж |
| Удзельнікі | Ната Сьмірына Яўген Жэбко Станіслаў Конанаў |
| purpurmusic.com | |
Pur:Pur — украінскі індзі-поп гурт зь места Харкаў.
Гурт хутка зрабіўся папулярным дзякуючы павольнаму, лёгкаму й мэлядычнаму гучаньню[1], таксама праз пашырэньне сваіх запісаў у сеціве. Пачынаўся як акустычнае трыё зь філязофіяю «мінімум сродкаў — максымум рознанапрамкавага гучаньня», так жа выйшаў другі альбом, стаўшы глебаю для экспэрымэнтаў. Гурт прымаў удзел у фэстах «Аксамітавы сезон»[1]«ВДОХ», «Мамакабо», «Джаз-Кактэбэль», «Гогаль-фэст», «Усадьба-джаз».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Выявы | |
|---|---|
| Гурт Pur:Pur | |
| Аўдыёфайлы | |
| Другі альбом гурту разьмешчаны тут | |
| Відэафайлы | |
| Відэа-кліп на песьню «Me is» | |
Гурт заснаваны ў лютым 2008 году, калі Ната Сьмірына й Яўген Жэбко запампавалі на YouTube сваё першае відэа на песьню «Me is». Пасьля гэтага гурт запрасілі выступаць на фэсьце «ВДОХ». Пад час выступу гурт ператварыўся ў трыё, дадаўшы да свайго складу гітарыста Станіслава Конанава.
14 лютага 2010 году гурт выклаў у сеціва свой дэбютны альбом «Pure». Усе песьні альбому англамоўныя.
У чэрвені 2010 году зьявіўся новы альбом гурту «Understandable», які меў песьні на расейскай мове й адну на ўкраінскай.
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 — Pure
- 2010 — Understandable
- 2011 — Papercuts (EP)
- 2013 — Nevertheless
- 2013 — Медведь (сингл)
- 2015 — Просто так (EP)
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўны склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ната Сьмірына — сьпеў, аўтарка тэкстаў
- Яўген Жэбко — гітара
- Станіслаў Конанаў — гітара
Запрошаныя музыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іван Кандратаў — бас-гітара
- Дзьмітро Зінчанка — пэркусія, бубны
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Скажыце, дзе ў вас «Можна»?..(недаступная спасылка)// «Новы час», 16 верасьня 2010
| |||||||||||
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |