Potamogalidae
Выгляд
| Potamogalidae | |
Potamogale velox — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Afrosoricida |
| Сямейства | Potamogalidae |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Potamogalidae Allmann, 1865 | |
Potamogalidae — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 2 сучасныя роды і 3 сучасныя віды. Яны насяляюць трапічныя лясы цэнтральнай Афрыкі[1].
Даўжыня ад носа да хваста для роду Potamogale складае 290–350 мм, а для роду Micropotamogale — 120–200 мм; даўжыня хваста для роду Potamogale складае 245–290 мм, а для роду Micropotamogale — 100–150 мм; маса для роду Potamogale складае 340–397 грамаў, а для роду Micropotamogale ≈ 135 грамаў. Ногі адносна кароткія; хвост доўгі, мускулісты; М. ruwenzorii мае плавальныя перапонкі паміж пальцамі задніх ног[1].
Рацыён роду Potamogale складаецца з рыбы, крабаў і земнаводных, а роду Micropotamogale — з чарвякоў, вусякаў і іх лічынак, а таксама рыбы, крабаў і земнаводных[1].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сямейства Potamogalidae
- род Potamogale
- від Potamogale velox
- род Micropotamogale
- від Micropotamogale lamottei
- від Micropotamogale ruwenzorii
- род Potamogale
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Nowak R. M. Walker's mammals of the world. — 6. — Baltimore and London: JHU Press, 1999. — Т. 1. — С. 187, 188. — 1936 с. — ISBN 0801857899 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |