Porsche 911 GT3

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Porsche 997 GT3 RS

Porsche 911 GT3 — у герархіі сямейства Porsche 911 мадыфікацыя GT3 — самая магутная з атмасфэрных машын. Задні прывад, рухавік магутнасюць 435 конскіх сіл і аб’ёмам 3,8 л з «гоначнай» сыстэмай змазкі з сухім картэрам, толькі мэханічная трансмісія. Нават завадзкі выпрабавальнік Вальтар Рэрль адзначаў, што Porsche 911 GT3 — занадта бескампрамісны дарожны аўтамабіль.

Рухавік[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рухавік зьбіраецца ўручную. Працоўны аб’ём рухавіка складае 3,8 л. Тэхнічныя характарыстыкі: шасьціцыліндравы рухавік, разьмешчаны нізка ў задняй частцы аўтамабіля для нізкага цэнтру цяжару і высокай сілы цягі на вядучай восі. Рухавік абсталяваны мадэрнізаванай сыстэмай VarioCam для зьмены становішча ўпускных, а зараз і выпускных разьмерквалаў. Для яшчэ большай магутнасьці і больш высокага крутоўнага моманту.

Вынік: 320 кВт (435 к.с.) пры 7600 аб/хв. Максымальная частата кручэньня 8500 аб/хв. Максымальны крутоўны момант складае 430 ньютанаў пры 6250 аб/хв.

Для дасягненьня 100 км/г 911 GT3 патрабуецца 4,1 с. Максымальная хуткасьць: 312 км/г. Удзельная вага: 3,2 кг на л.с. Літровая магутнасьць: 115 л.с. на літр працоўнага аб’ёму. Рухавік выконвае нормы стандарту Эўра-5, гэта значыць уносіць свой фундуш у абарону навакольнага асяродзьдзя.

Аэрадынаміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Porsche 911 GT3
гоначны Porsche 997 GT3 RSR
Porsche 997 GT3 RS

Цэнтральны радыятар у абноўленай пярэдняй частцы аўтамабіля мае палепшаныя з пункта гледжаньня аэрадынамікі характарыстыкі прапусканьня паветра. Гэта можна заўважыць па новай форме адтуліны для праходу паветра перад вечкам багажнага адсека. У спалучэньні з граньню пярэдняга спойлера гэта стварае яшчэ вялікую адмоўную пад’ёмную сілу на пярэдняй восі. Тыпова для аўтаспорту: усё адтуліны паветразаборнікаў сыстэмы астуджэньня абсталёваны новымі рашоткамі з парашковым пакрыцьцём цёмна-шэрага колеру.

Дызайн прыбораў асьвятленьня ў новым 911 GT3 цалкам абнавіўся. Біксенонавыя фары ўваходзяць у сэрыйнае абсталяваньне. Паказальнікі паваротаў, сьвятлодыёдныя агні дзённага сьвятла і габарытныя агні гарманічна інтэграваныя ў асобныя пярэднія ліхтары над вонкавымі паветразаборнікамі.

Выцягнутыя заднія ліхтары (таксама сьвятлодыёдныя) заходзяць на крылы, утвараючы адметны востры кут. Гэтаксама адметнае новае нерухомае здвоенае антыкрыло. Яно забясьпечвае адмоўную пад’ёмную сілу і высокую ўстойлівасьць нават пры высокіх хуткасьцях. Антыкрыло мае канструкцыю тыпу «сэндвіч». Для эканоміі масы яно зраблена зь лёгкага плястыка. Кут нахілу верхняга контуру антыкрыла можна зьмяніць, напрыклад, пры эксплюатацыі на гоначнай трасе. Па баках антыкрыла цісьнены надпіс: 3.8. Выразнае ўказаньне на магутнасьць. Два паветразаборніка на заднім вечку з павелічэньнем хуткасьці руху нагнятаюць паветра ў рухавік і ў адсек рухавіка. Тыповая прыкмета 911 GT3: разьмешчаная па цэнтры афарбаваная ў чорны колер здвоеная выхлапная труба спартовай сыстэмы выпуску.

Вынік усіх паляпшэньняў: нізкі каэфіцыент сW: 0,32. Пры адмоўнай пад’ёмнай сіле. У аэрадынамічным балянсе. Для добрага счапленьня колаў з дарогай, лепшай устойлівасьці ў паваротах, большай бясьпекі руху.

Трансмісія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шасьціступеністая мэханічная скрынка перадач у 911 GT3 адмыслова разьлічана на высокія нагрузкі ў аўтаспорце. Акрамя таго, лёгкая мэханічная скрынка мае высокі ККД і такім чынам забясьпечвае выключна эфэктыўную перадачу магутнасьці ад рухавіка. Хады пераключэньня кароткія і дакладныя для хуткага пераключэньня перадач і непасрэдных адчуваньняў пры язьдзе. У спалучэньні з тросавым прывадам з аптымальнымі паказчыкамі церця і палегчаным махавіком скрынка перадач прапаноўвае максымальную дакладнасьць і высокую нагрузачную здольнасьць.

Хадавая частка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіраваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

кансоль Porsche 997 GT3

Пры малым вугле павароту руля — напрыклад, пры руху па аўтамагістралі — кіраваньне руля застаецца больш «мяккім». Аднак высокая манэўранасьць і інфарматыўнасьць захоўваюцца. Чым больш кут павароту руля, тым «вастрэй» становіцца рулявое кіраваньне, а аўтамабіль — манэўранее. Такая характарыстыка рулявога кіраваньня палягчае рух у стромкіх паваротах.

Новае трохсьпіцавае рулявое кола GT3 мае ручное рэгуляваньне па вылеце і вышыні. Вобад рулявога кола абцягнуты алькантарай, модуль падушкі бясьпекі — скурай, накладкі на сьпіцы афарбаваныя ў шэры колер (Volcano Grey).

Колы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

911 GT3 абсталёўваецца 19-цалевымі кружэлкамі GT3 тытанавага колеру (Titanium). Непасрэдна з аўтаспорту: новы цэнтральны замок кола з надпісам «GT3». Перавагі ў параўнаньні з звычайным мацаваньнем зь пяцьцю адтулінамі: паляпшэньне дынамікі руху і хадавых характарыстак. Хутчэйшая замена кола зьяўляецца велізарнай перавагай, першым чынам пры эксплюатацыі на гоначнай трасе.

Памеры: сьпераду 235/35 ZR 19 на 8,5 J x 19, ззаду 305/30 ZR 19 на 12 J x 19. Дапушчаныя да эксплюатацыі на дарогах агульнага карыстаньня спартовыя шыны забясьпечваюць неабходнае счапленьне з паверхняй. Аднак з-за паменшанай вышыні малюнка пратэктара існуе больш высокая небясьпека акваплянаваньня пры руху па мокрай дарозе.

Сыстэма кантролю ціску паветра ў шынах (RDK) зараз уваходзіць у сэрыйнае абсталяваньне. З дапамогай індыкатара ў бартавым кампутары сыстэма папярэджвае аб залішне нізкім ціску паветра ў шынах, а таксама аб паступовым або раптоўным паніжэньні ціску.

911 GT3 у параўнаньні з 911 Carrera прыніжаны на 30 мм. Пасьлядоўнае выкарыстаньне прынцыпу палегчанай канструкцыі забясьпечвае невысокую поўную масу аўтамабіля. Для выключнай дынамічнасьці, высокай бясьпекі руху і падвышэньні курсавой устойлівасьці, асабліва ў паваротах.

Падвеска[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

кола Porsche 996 GT3 RS

На пярэдняй восі ўжываецца незалежная падвеска колаў на амартызацыйных стойках McPherson з падоўжнымі і папярочнымі рычагамі. Спружыны і амартызатары былі адаптаваныя для новага 911 GT3. Для забесьпячэньня дакладнага кірунку колаў, абсалютнай бакавой устойлівасьці і выдатнай кіравальнасьці.

Задняя падвеска ўяўляе сабой шматрычагавую канструкцыю з адаптаванымі амартызатарамі. Для эксплюатацыі на гоначных трасах можна наладзіць вышыню хадавой часткі, развал і сыходжаньне, а таксама стабілізатары.

Цьвёрдае злучэньне хадавой часткі з кузавам спрыяе меншай эластычнасьці пры перадачы нагрузак, а таксама дакладнаму кірунку колаў, у выніку чаго паляпшаюцца дынаміка і паводзіны аўтамабіля на паваротах.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Porsche 911 GT3сховішча мультымэдыйных матэрыялаў