Метлюжковыя
Выгляд
(Перанакіравана з «Poaceae»)
Метлюжковыя | |
Проса (Panicum virgatum) | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Пакрытанасенныя |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Метлюжковакветныя |
Сямейства | Метлюжковыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Poaceae Barnhart | |
Метлюжковыя (Poaceae), або злакі (Gramíneae) — сямейства аднадольных расьлінаў, да якога адносяцца такія вядомыя і здаўна выкарыстаныя ў гаспадарцы расьліны як пшаніца, жыта, авёс, рыс, кукуруза, ячмень, проса, бамбук, цукровы трысьнёг.
Метлюжковыя ў прыродзе расьселеныя па ўсіх кантынэнтах, уключаючы Антарктыду. Складаюць значную частку фітамасы ў многіх біяцэнозах, а ў стэпах і саванах — галоўную частку. Сямейства ўключае больш за 700 родаў і больш за 11 тысячаў відаў[1].
У большасьці прадстаўнікоў сямейства сьцеблы простыя часам галіністыя, цыліндрычныя ці пляскатыя, падзеленыя вузламі, полыя. Лісьце лінейнае ці лянцэнтнае. Кветкі жаўтлява-зялёныя, дробныя, сабраныя ў суквецьці каласкі, якія ўтвараюць колас або пэндзаль.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цвелёв Н. Н. Порядок злаки (Poales) // Жизнь растений: в 6-ти т. Т. 6. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1982. — С. 341—378.