Pipistrel
Тып | таварыства з абмежаванай адказнасьцю[d] |
---|---|
Заснаваная | 1987 |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | |
Галіна | аэракасьмічнае прадпрыемства[d] |
Прадукцыя | паветранае судна |
Лік супрацоўнікаў |
|
Pipistrel — славенскі вытворца лёгкіх самалётаў, створаны ў 1989 годзе[1] Іва Баскаролем і базуецца ў Айдаўшчыне. Акрамя аб’ектаў У Айдаўшчыне ў Славеніі ў кампаніі маецца прамысловыя аб’екты ў італьянскай Гарыцыі[2][3]. Да сакавіка 2019 году Піпістрэль выпусціў больш за 2 тысячы самалётаў[4].
Першапачаткова Піпістрэль вырабляў толькі дэльтапляны, распрацаваныя Іва Баскаролем, які з купкай сваіх сяброў вырабляў экспэрымэнтальныя звышлёгкія дэльталёты на прыватным прадпрыемстве, пачынаючы зь сярэдзіны 1980-х гадоў[5]. Першы сэрыйны звышлёгкі дэльталёт Basic быў створаны ў 1989 годзе, таму кампанія лічыць гэта афіцыйным пачаткам сваё дзейнасьці, не зважаючы на тое, што першыя згадкі маркі зьявіліся ў 1987 годзе. За першыя дзесяць гадоў працы кампанія экспартавала тавараў у больш чым 30 краінаў Эўропы і Афрыкі. Вытворчасьць дэльталётаў была спыненая ў пачатку 2000-х гадоў[6].
У сярэдзіне 1990-х гадох калі кампазытныя матэрыялы сталі выкарыстоўвацца шырэй, кампанія перайшла ад вытворчасьці электрадэльтаплянаў да звышлёгкіх самалётаў, якія нагадваюць поўнапамерныя самалёты. Адна з раньніх мадэляў, Sinus, была першым сэрыйным таварам кампаніі[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Pipistrel Produces 800th Airplane From Sinus/Virus Family». Avweb.com.
- ^ «Light-Sport Chronicles: Profiles In Vision: Ivo Boscarol». Plane And Pilot Mag.
- ^ «Learning to fly with SPIRIT Slovenia». Spirit Slovenia Public Agency.
- ^ «Pipistrel Makes It an Even 1,000 Sinus/Virus Aircraft». Flying Mag.
- ^ «History». Pipistrel.
- ^ «Entrepreneurial Icebreakers: Insights and Case Studies from Internationally Successful Central and Eastern European Entrepreneurs». Springer.
- ^ «Slovenia has a leading light aircraft designer». Prvi interaktivni multimedijski portal, MMC RTV Slovenija.