Перайсьці да зьместу

Пэрфэкт-10

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Perfect 10»)
Пэрфэкт-10
Тэматыка голыя жанчыны
парнаграфія
Пэрыядычнасьць штотыднёвік,
раз на тры месяцы
Краіна ЗША ЗША
Адрас невядомы
Выдавец Норм Зада
Галоўны рэдактар Норм Зада
Дата заснаваньня 1997-2007
Мова ангельская
ISSN 1094-3927
Афіцыйны сайт perfect10.com (анг.)

Пэрфэкт-10 (па-ангельску: Perfect 10) — часопіс для дарослых мужчын, які спачатку выходзіў штомесяц, а потым раз на тры месяцы. Галоўны зьмест часопіса — голыя жанчыны або вельмі скупа адзетыя жанчыны. Часопіс зьняў некалькі боек паміж жанчынамі пад назваю Пэрфэкт-10, а мадэлькі бьюцца. У 2007 годзе выйшаў астатні папяровы наклад часопісу. Пасьля гэтага ўсе выпускі часопісу распаўсюджваліся толькі празь сеціва[1].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрфэкт-10 заснаваў былы прафэсар інфарматыкі, чэмпіён у покер і мэнэджар хэдж-фонду Нормам Задэ[2] ў канцы 1990-х гадоў, калі адной сяброўцы адмовілі ў Плэйбоі з-за таго, што яе памер грудзей быў недастатковы[3].

Судовыя працэсы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцьвярджалася, што ўладальнік Зада марнаваў мінімум часу (ад 40 да 50 гадзін у год) на стварэньне кантэнту для сайта, але «8 гадзінаў у дзень, 365 дзён у годзе» на судовыя працэсы, што прымушае некаторых называць Пэрфэкт-10 ня больш чым апартуністам, які прабуе нажыцца на іншых. Да 2015 году кампанія падала ад 20 да 30 іскаў[4][5].

У жніўні 2005 году Пэрфэкт-10 падаў іск у акруговы суд ЗША ў Лос-Анджэлесе з патрабаваньнем спыніць тое, што Гугл кэшуе й паказвае мініяцюры другім сайтам, якія прапануюць неліцэнзійныя выявы з Пэрфэкт-10, сьцьвярджаючы, што гэта перашкаджае іх прапанове эскізаў для мабільных тэлефонаў. У лютым 2006 году суд часткова задаволіў просьбу й часткова адмовіў, пастанавіўшы, што мініяцюры парушаюць аўтарскія правы, а сайты са спасылкамі на выявы — не. У апэляцыі Дзевяты акруговы апэляцыйны суд амаль цалкам вынес рашэньне на карысьць Гугла ў справе Пэрфэкт-10.

У справе супраць Амазона суд пастанавіў, што выкарыстаньне Гугл-выяваў мела трансфармацыйны характар і, такім чынам, не парушала аўтарскія правы Пэрфэкт-10[6].

Судзячыся супраць CCBill, у 2006 годзе Пэрфэкт-10 падаўся ў акруговы суд ЗША ў Каліфорніі за «парушэньне аўтарскіх правоў, таварных знакаў і законаў аб нядобрасумленнай канкурэнцыі, ілжывай рэкляме і правах на публічнасьць шляхам прадастаўленьня паслуг вэб-сайтам, якія разьмяшчалі выявы, скрадзеныя з часопісу і вэб-сайту Пэрфэкт-10»[7].

У студзені 2011 году Пэрфэкт-10 зноў падаў пазоў у акруговы суд ЗША ў Лос-Анджэлесе, патрабуючы ад Megaupload (і яе генэральнага дырэктара Кіма Шміца) 5 мільёнаў даляраў кампэнсацыі шкоды за парушэньне аўтарскіх правоў[8].

У красавіку 2011 году Пэрфэкт-10 зьвярнуўся ў суд супраць Giganews, вядомага правайдэра Usenet'а, як за прамое, так і за ўскоснае парушэньне[9]. Giganews перамаглі па ўсіх падставах, і ў сакавіку 2015 году Пэрфэкт-10 быў абавязаны выплаціць гэтай кампаніі 5.213.117,06 $ за паслугі адвакатаў і 424.235,47 $ за выдаткі[9][10]. У студзені 2017 году Апэляцыйны суд дзевятае акругі пацьвердзіў першапачатковае рашэньне[11].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]