Пэрфэкт-10
Пэрфэкт-10 | |
Тэматыка | голыя жанчыны парнаграфія |
---|---|
Пэрыядычнасьць | штотыднёвік, раз на тры месяцы |
Краіна | ЗША |
Адрас | невядомы |
Выдавец | Норм Зада |
Галоўны рэдактар | Норм Зада |
Дата заснаваньня | 1997-2007 |
Мова | ангельская |
ISSN | 1094-3927 |
Афіцыйны сайт | perfect10.com (анг.) |
Пэрфэкт-10 (па-ангельску: Perfect 10) — часопіс для дарослых мужчын, які спачатку выходзіў штомесяц, а потым раз на тры месяцы. Галоўны зьмест часопіса — голыя жанчыны або вельмі скупа адзетыя жанчыны. Часопіс зьняў некалькі боек паміж жанчынамі пад назваю Пэрфэкт-10, а мадэлькі бьюцца. У 2007 годзе выйшаў астатні папяровы наклад часопісу. Пасьля гэтага ўсе выпускі часопісу распаўсюджваліся толькі празь сеціва[1].
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэрфэкт-10 заснаваў былы прафэсар інфарматыкі, чэмпіён у покер і мэнэджар хэдж-фонду Нормам Задэ[2] ў канцы 1990-х гадоў, калі адной сяброўцы адмовілі ў Плэйбоі з-за таго, што яе памер грудзей быў недастатковы[3].
Судовыя працэсы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьцьвярджалася, што ўладальнік Зада марнаваў мінімум часу (ад 40 да 50 гадзін у год) на стварэньне кантэнту для сайта, але «8 гадзінаў у дзень, 365 дзён у годзе» на судовыя працэсы, што прымушае некаторых называць Пэрфэкт-10 ня больш чым апартуністам, які прабуе нажыцца на іншых. Да 2015 году кампанія падала ад 20 да 30 іскаў[4][5].
У жніўні 2005 году Пэрфэкт-10 падаў іск у акруговы суд ЗША ў Лос-Анджэлесе з патрабаваньнем спыніць тое, што Гугл кэшуе й паказвае мініяцюры другім сайтам, якія прапануюць неліцэнзійныя выявы з Пэрфэкт-10, сьцьвярджаючы, што гэта перашкаджае іх прапанове эскізаў для мабільных тэлефонаў. У лютым 2006 году суд часткова задаволіў просьбу й часткова адмовіў, пастанавіўшы, што мініяцюры парушаюць аўтарскія правы, а сайты са спасылкамі на выявы — не. У апэляцыі Дзевяты акруговы апэляцыйны суд амаль цалкам вынес рашэньне на карысьць Гугла ў справе Пэрфэкт-10.
У справе супраць Амазона суд пастанавіў, што выкарыстаньне Гугл-выяваў мела трансфармацыйны характар і, такім чынам, не парушала аўтарскія правы Пэрфэкт-10[6].
Судзячыся супраць CCBill, у 2006 годзе Пэрфэкт-10 падаўся ў акруговы суд ЗША ў Каліфорніі за «парушэньне аўтарскіх правоў, таварных знакаў і законаў аб нядобрасумленнай канкурэнцыі, ілжывай рэкляме і правах на публічнасьць шляхам прадастаўленьня паслуг вэб-сайтам, якія разьмяшчалі выявы, скрадзеныя з часопісу і вэб-сайту Пэрфэкт-10»[7].
У студзені 2011 году Пэрфэкт-10 зноў падаў пазоў у акруговы суд ЗША ў Лос-Анджэлесе, патрабуючы ад Megaupload (і яе генэральнага дырэктара Кіма Шміца) 5 мільёнаў даляраў кампэнсацыі шкоды за парушэньне аўтарскіх правоў[8].
У красавіку 2011 году Пэрфэкт-10 зьвярнуўся ў суд супраць Giganews, вядомага правайдэра Usenet'а, як за прамое, так і за ўскоснае парушэньне[9]. Giganews перамаглі па ўсіх падставах, і ў сакавіку 2015 году Пэрфэкт-10 быў абавязаны выплаціць гэтай кампаніі 5.213.117,06 $ за паслугі адвакатаў і 424.235,47 $ за выдаткі[9][10]. У студзені 2017 году Апэляцыйны суд дзевятае акругі пацьвердзіў першапачатковае рашэньне[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Issue 43, Summer 2007 - Vol. 8, No. 1 (LAST ISSUE). perfect10.com. Праверана August 22, 2014 г.
- ^ The secrets of Eddie Stern Fortune Архіўная копія ад August 22, 2004 г.
- ^ Naturally, he will try his breast. A nudie mag sans implants
- ^ "Copyright troll" Perfect 10 hit with $5.6M in fees after failed Usenet assault
- ^ Perfect 10, INC. v. Giganews, INC.
- ^ Perfect 10 Wants Alleged Infringers Removed From Google (#2) chillingeffects.org
- ^ Perfect 10 Magazine wins landmark court ruling
- ^ BLM Perfect 10, Inc. v. Megaupload Limited et al - 3:11-cv-00191
- ^ а б 'Copyright troll' Perfect 10 hit with $5.6M in fees after failed Usenet assault March 27, 2015 г. Праверана March 27, 2015 г.
- ^ Perfect 10, Inc. v. Giganews, Inc., Order Granting Defendants’ Motion For Attorneys’ Fees And Costs In Part And Awarding Defendants $5,213,117.06 In Attorneys’ Fees And $424,235.47 In Non-Taxable Costs no. 11-07098 (C.D. Cal. March 24, 2015). Retrieved March 27, 2015.
- ^ Perfect 10 Loses Once Again, Sets More Good Copyright Precedent
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- http://www.perfect10.com/ — афіцыйны сайт Пэрфэкт-10
- Text of the district court ruling regarding the CCBill case
- Interview with Norm Zada