Перайсьці да зьместу

Кісьлічныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Oxalidaceae»)
Кісьлічныя
Кісьліца звычайная (Oxalis acetosella) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадOxalidales
СямействаКісьлічныя
Бінамінальная намэнклятура
Oxalidaceae R.Br.
ITIS 29061 ·

Кісьлічныя (Oxalidaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 5 родаў і каля 570 відаў[1].

Прадстаўнікі гэтага сямейства — травы шматгадовыя або аднагадовыя, альбо паўхмызьнякі, радзей хмызьнякі ці дрэвы. Лісьце ў асноўным чарговае, простае ці часьцей за ўсё складанае. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя; чашалісьцікаў і пялёсткаў 5; тычачак 10. Плод — каробачка або ягада[2][3].

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, пераважна ў трапічным і субтрапічным клімаце, але распаўсюджваецца на ўмераныя рэгіёны[2][4][3].

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 06.06.2020 г.  (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 06.06.2020 г.  (анг.)
  4. ^ Kew Science Plants of the World Online Праверана 06.06.2020 г.  (анг.)