Osborne 1
Выгляд
| Osborne 1 | |
| Тып | партатыўны кампутар |
|---|---|
| Інакш вядомы як | OCC-1 |
| Распрацоўнік | Адам Осбарн |
| Вытворца | Osborne Computer Corporation |
| Дата выхаду | 1981 |
| Пачатковы кошт | US $1795 |
| Сканчэньне падтрымкі | 1983 |
| Апэрацыйная сыстэма | CP/M |
| Цэнтральны працэсар | Zilog Z80 @ 4 МГц |
| Аб’ём памяці | 64 КБ RAM |
| Дысплэй | 5″ манахромны CRT дысплэй |
| Маса | 11,1 кг |
| Наступнік | Osborne Executive |
| Osborne 1 у Вікісховішчы | |
Osborne 1 — першы камэрцыйна пасьпяховы партатыўны мікракампутар, які зьявіўся ў продажы 3 красавіка 1981 року. Прадукт кампаніі Osborne Computer Corporation[1]. На момант выхаду каштаваў $1795 даляраў ЗША і працаваў пад апэрацыйнай сыстэмай CP/M 2.2. Пазіцыяваўся як бізнэс-кампутар і камплектаваўся пакетам бізнэс-апраграмаваньня: тэкставым рэдактарам WordStar, таблічным працэсарам SuperCalc, інтэрпрэтатарамі MBASIC і CBASIC, і інш.