Мікракампутар

Raspberry Pi 4 Model B — сучасны аднаплятны мікракампутар
Мікракампутар (па-ангельску: microcomputer) — маленькі, адносна танны кампутар, пабудаваны на аснове мікрапрацэсара[2]. Такі кампутар таксама ўлучае апэратыўную памяць і мікрасхемы ўводу-вываду разьмешчаныя непасрэдна на друкаванай пляце. Слова "мікракампутар" актыўна выкарыстоўвалася цягам 1970х—1980х, калі "звычайныя" кампуры былі значна большых памераў, а таксама зноў увайшло ва ўжытак у 2010-я са зьяўленьнем аднаплятных кампутараў, як, напрыклад, Raspberry Pi ці Banana Pi.