Omaha Steaks
Стэйкі Омагі | |
Omaha Steaks | |
Omaha Steaks logo.png | |
Тып | прыватная сямейная кампанія |
---|---|
Заснаваная | 1917 |
Разьмяшчэньне | Омага, Нэбраска |
Галіна | раздробавы продаж ежы |
Прадукцыя | ежа |
Чысты прыбытак | $450 млн |
Лік супрацоўнікаў | 2500 (2013) |
Omaha Steaks International, Inc. (па-беларуску: Омага Стэйкз Інтэрнэйшэнэл, Інк.) — харчовая кампанія з штаб-кватэрай у Омазе (штат Нэбраска, ЗША). Адзін з найбольшых пастаўцоў ялавічыны ў ЗША.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заснаваная ў Омазе ў 1917 року як мясная крама жыдоўскімі эмігрантамі з Латвіі, якія ўцяклі ад антысэмітызму. Да гэтага бацька і сын Сайманы працавалі каля 20 гадоў рэзьнікамі ў іншых людзей.
У 1924 року прадпрыемства, якое тады называлася «Table Supply Meat Co.», пераехала ў іншы будынак і пачала прадаваць мясныя адрэзкі ў прадуктовыя крамы, сеткі харчаваньня, рэстарацыі і арганізацыі.
У трэцім пакаленьні Сайманаў кампанія выйшла на рынак усіх ЗША пасьля дамовы на забесьпячэньне харчаваньнем у вагонах-рэстаранах Union Pacific Railroad. У 1952 року была адкрытая рассылка рэклямных праспэктаў для заказаў поштаю. Мяса адпраўлялася ў кардонных пасылках з сухім ільдом, пакуль у 1960-х не зьявіліся полістырольныя вакуумныя пакункі.
У 1961 року кампанія ўзяла ўдзел у Кулінарнай алімпіядзе ў нямецкім Франкфурце, дзе каманда ЗША заваявала Залаты вялікі мэдаль за страву зь ялавічыны, прадстаўленай «Table Supply».
У 1966 року кампанія пераехала ў новую штаб-кватэру і зьмяніла назву на «Omaha Steaks International».
У 1970-х кампанія адкрыла першую ў сваёй галіне бясплатную тэлефонную лінію для кліентаў. У 1987 створаная аўтаматызаваная сыстэма замоваў.
Першая раздробавая крама кампаніі адкрылася ў Омазе ў 1976 року. Дагэтуль набыць прадукцыю «Стэйкаў Омагі» можна было толькі паштовай рассылкай ці пакаштаваўшы ў рэстаране. У 1985 адкрылася першая крама па-за Нэбраскай — у Г’юстане. Паводле стану на 2021 рок дзейнічаюць больш за 85 раздробавых крамаў кампаніі ў 29 штатах.
Зь сярэдзіны 1990-х «Omaha Steaks» таксама зрабіла асобны каталёг прадукцыі для карпаратыўных кліентаў, дзякуючы чаму павялічыла продажы на 50% за два гады.
У 2004 пачала продаж харчаваньня для хатніх жывёлаў.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 2013 рок „Омага Стэйкз“ зьяўлялася 22-ім паводле велічыні працадаўцам у Омазе з 2500 супрацоўнікамі. Прадуктовая лінейка кампаніі складаецца з 400 адзінак тавараў, якія прадаюцца як у крамах, так і замовамі праз пошту ці інтэрнэт. Вэб-бачына была адкрытая ў 1995 року і ў 1998 стала часткай сеткі Microsoft. З 2011 року дзейнічае разьмяшчэньне замоваў праз сайты для мабільных прыладаў; існуюць таксама праграмы для iPhone і iPad.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (анг.)