Ožujsko
Выгляд
Ožujsko, Ožujsko pivo — марка харвацкага яснага піва. Вартасьць алькаголю складае 5%. Вырабляецца з 1892 году найвялікшым броварам краіны, Zagrebačka pivovara.[1] Гэта адно з самых знакамітых піваў у Харватыі.
Больш за 120-гадовая броварская традыцыя сьцьвярджае, што «Ožujsko» зьяўляецца адным з самых старажытных піваў, якія робяць у Харватыі. Паўстала яно з натуральных складнікаў — хмелю, соладу ячменнага, дражджэй і вады.[2]
Назва піва паходзіць ад месяца сакавіка — па харвацку ožujak. Уласна ў гэтым месяцы яно было ўпершыню зробленае.
Апошнія 15 гадоў Ožujsko зьяўляецца афіцыйным спонсарам харвацкай зборнай па футболе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Piwa Świata — Ozujsko, piwaswiata.uad.pl
- ^ Degordian, zujaweb — Production About | Ožujsko web, www.ozujsko.com
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ožujsko — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў