Marina and the Diamonds
Marina and the Diamonds | |
| Marina Lambrini Diamandis | |
На выступе ў Эдынбургу ў 2015 годзе | |
| Дата нараджэньня | 10 кастрычніка 1985[1] (40 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Грамадзянства | Ўэйлз, Вялікабрытанія |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | сьпявачка |
| Навуковая сфэра | музыка[d] |
| Псэўданімы | Marina and the Diamonds |
| Жанры | індзі |
| Вакал | мэцца-сапрана[d] |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Псэўданімы | Marina and the Diamonds |
| Супрацоўніцтва | Charli XCX, Clean Bandit, Гэйдэн Крыстэнсэн |
| Лэйблы | 679, Atlantic, Neon Gold |
| Узнагароды | |
| Сайт | marinaandthediamonds.com |
Марына Лямбрыні Дыяма́ндыс (па-ангельску: Marina Lambrini Diamandis, па-грэцку: Μαρίνα-Λαμπρινή Διαμάντη), больш вядомая пад псэўданімам Marina and the Diamonds — з анг. Марына і дыямэнты; нарадзілася 10 кастрычніка 1985 году) — брытанская (валійская) сьпявачка і кампазытар грэцкага паходжаньня.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Абэргавені, Уэльс, у сям’і грэка і валійкі. Мае старэйшую сястру Лафіну. Вучылася ў Haberdashers’ Monmouth School для дзяўчынак, дзе прагульвала ўрокі хору, аднак яе настаўніцы па музыцы ўдалося пераканаць дзяўчынку ў тым, што ў яе можа нешта атрымацца. Пасьля разводу бацькоў, ва ўзросьце шаснаццаці гадоў Марына пераехала з бацькам у Грэцыю, дзе паступіла ў школу Сьвятой Кацярыны пры амбасадзе Вялікабрытаніі. Праз два гады Марына вярнулася ва Ўэльс.