Перайсьці да зьместу

Limp Bizkit

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Limpbizkit»)
Limp Bizkit
Гады 1995 — цяпер
Краіна
Месца ўтварэньня Джэксанвіль, Флорыда, ЗША
Мова ангельская
Жанр ню-мэтал
Выдавец Flip
Interscope
Geffen
Зьвязаныя праекты Black Light Burns
From First to Last
Snot
House of Pain
Big Dumb Face
When November Falls
Удзельнікі Фрэд Дэрст
Сэм Рывэрз
Джон Ота
DJ Lethal
Былыя ўдзельнікі Ўэс Борланд
Майк Сьміт
LimpBizkit.com

Limp Bizkit — амэрыканскі альтэрнатыўны гурт. Разам з Korn, Limp Bizkit лічыцца асноўным папулярызатарам свайго жанру.

Назва Limp Bizkit (літаральна разьмяклае печыва) пайшла ад апісаньня стану наркатычнага ап’яненьня адным сябрам гурту. Гурт Limp Bizkit быў створаны ў 1995 годзе Дэрстам і кузэнамі Рывэрзам і Отам. Яны выступалі ў ваколіцах свайго роднага гораду Джэксанвіль, Флорыда. У гэты час яны пазнаёміліся з рэп-гуртам House of Pain, у якім тады граў DJ Lethal. Хутка пасьля распаду House of Pain DJ Lethal перайшоў у Limp Bizkit.

У 1996 годзе яны выпусьцілі самотнік, які ўключаў песьні як «Pollution» і «Sour». У 1997 годзе пабачыў сьвет першы паўнавартасны альбом — Three Dollar Bill Y'all. Альбом ня меў асаблівага посьпеху, пакуль Limp Bizkit не пасябравалі з музыкамі з Korn. Шмат у чым дзякуючы Korn яны здолелі зладзіць прамоцыю свайго альбома, трапіць на MTV і The Family Values Tour, гэтаксама як і на Ozzfest. Прарывам стаўся кавэр, які Limp Bizkit запісалі на гіт Джорджа Майкла «Faith».

У 1999 годзе Limp Bizkit выпусьцілі другі свой альбом, Significant Other. Іх першы самотнік адтуль — «Nookie» — стаў гітом.

Посьпеху гэтага самотніку, аднак, спадарожнічаў першы скандал з удзелам Limp Bizkit. Паводле плётак, радыёстанцыям плацілі адмыслова за шматразовае стаўленьне «Nookie» ў этэр, і гэта нібы сталася прычынай посьпеху песьні. Некаторыя DJ сьцьвярджаюць, што Universal Music Group (бацькоўская кампанія Interscope) плаціла 50 даляраў складальнікам play list'оў за кожны пройгрыш «Nookie» ў этэры. Limp Bizkit і Interscope рашуча адмаўлялі праўдзівасьць гэтае гісторыі.

Больш буйны скандал разразіўся ўлетку 1999 году, калі Limp Bizkit выступалі на фэстывалі Woodstock '99. Падчас іхнага выступу фанаты пачалі крушыць дэкарацыі. Былі паведамленьні аб шматлікіх згвалтаваньнях падчас выступу гурту. Беспарадкі нарасталі пад канец выступу. Некаторыя сьведкі сьцьвярджалі, што справакаваў выбух гвалту сьпявак Фрэд Дэрст, той адмаўляў, што яго выказваньні ў той дзень правакакалі гвалт. Пазьней на гэтую тэму быў зьняты кліп да самотніку «Rearranged», у якім гурт падвяргаецца суду і казьні за беспарадкі на Woodstock.

Канфлікты вакол калектыву хутка пачалі зацьмяваць іхную музыку. У той самы год Фрэд Дэрст быў увязаны ў разборкі з Трэнтам Рэзнарам з гурту Nine Inch Nails і з гуртам Slipknot. Marilyn Manson і Трэнт Рэзнар абсьмяялі сярод іншых і Фрэда Дэрста ў кліпе Nine Inch Nails на песьню «Starfuckers, Inc.».

Рэзнар пазьней заяўляў, што «Limp Bizkit — лайно, і ўсе гэта ведаюць». Фрэд Дэрст папярэдзіў Рэзнара, каб ён быў асьцярожны, бо Дэрст меў добрыя сувязі ў Interscope records (Рэзнар таксама запісваўся на Interscope records); гэты камэнтар выклікаў шмат шуму. Дэрста абвінавачвалі ва ўжываньні мафіёзных мэтадаў вядзеньня бізнэсу. Крытыка ўзмацнілася пасьля таго, як мэнэджар гурту Taproot апублікаваў пагрозу, якую Дэрст пакінуў у паведамленьні на аўтаадказачу. Фрэд апраўдваўся, што яго няправільна зразумелі і што яго словы не насілі пагрозы ці нэгатыўнага адценьня. Між тым, сьпявак пазьней меў вельмі жорсткія разьбіральніцтвы і з салістам Creed Скотам Стапам.

Гурт зноў завяз у скандалах у 2001 годзе падчас турнэ па Аўстраліі на рок-фэстывалі Big Day Out. На канцэрце ў Сыднэі, маладая дзяўчына Джэсіка Міхалік была задаўленая да сьмерці натоўпам фанатаў перад сцэнай. Гаварылася, што Дэрст завёў натоўп і ня здолеў яго зноў супакоіць.

Chocolate Starfish and the Hot Dog Flavored Water

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2000 годзе пабачыў сьвет альбом Chocolate Starfish and the Hot Dog Flavored WaterЧакалядная марская зорка і вада з-пад гат-доґаў»). Першыя два самотнікы «My Generation» і «Rollin’» выйшлі адначасова. Дэрст плянаваў такім чынам стварыць ажыятаж вакол альбома, і не памыліўся, бо абодвы самотнікі сталіся гітамі. Рэмікс на «Rollin’» сумесна з Method Man, Redman і DMX быў папулярны ў клюбах. Ужо ў першы тыдзень было прададзена 1 055 256 асобнікаў альбома, рэкордны паказчык для альбома рок-гурту. Усяго было прададзена больш за 7 мільёнаў копіяў.

Гурт падтрымаў новы альбом сваім турнэ пад назвай Back to Basics. Падчас выступаў музыкаў аддзяляў ад гледачоў толькі мэталёвы плот. Акрамя таго, канцэрты спансаваліся Napster і таму былі бясплатныя.

У 2001 годзе Limp Bizkit пачаў трашчаць па швох. Борланд усё болей граў ва ўласным праекце Big Dumb Face і ў інтэрвію выказваў незадаволенасьць Limp Bizkit. Ён стаміўся ад сталых скандалаў і, акрамя таго, не жадаў сварыцца з Рэзнарам, якога вельмі паважаў. Да лета 2001 году ён пакінуў Limp Bizkit. У інтэрвію MTV ён сказаў, што Limp Bizkit — «распродажны гурт», а Фрэд Дэрст — эгацэнтрыст.

Гэта расцэньвалася як сьмяротны ўдар: Борланд часта лічыўся крэатыўным пачаткам у калектыве, у тым ліку дзякуючы яго эклектычнасьці.

Пасьля зыходу Борланда, Limp Bizkit пачалі шукаць новага гітарыста. Тысячы спадзяванцаў выстраіліся ў чэргі да музычных крамаў і гуказапісваючых кампаніяў, каб атрымаць шанец трапіць на праслухоўваньне. Limp Bizkit абвінавачваўся ў тым, што прымушаў кандыдатаў перадаваць гурту аўтарскія правы на цікавыя гітарныя партыі, якія яны выконвалі на праслухваньні. 7 сакавіка 2003 году Limp Bizkit упершыню выступілі з напрацаваным за два гады матэрыялам на Wrestling-шоў. Акрамя таго, Limp Bizkit падалі заяву на ўдзел у шэрагу жывых канцэртаў, нягледзячы на адсутнасьць гітарыста. 26 сакавіка Дэрст апублікаваў на афіцыйным сайце: «Мы граем на Wrestlemania ў наступныя выхадныя. На ґітарах будзе Head з Korn і Майк Сьміт з SNOT. Мы ўжо папрацавалі з Майкам, ён у парадку». Праз два дні Фрэд пацьвердзіў, што Майк Сьміт афіцыйна прыняты ў калектыў ґітарыстам.

Сьміт удзельнічаў разам з гуртам у шэрагу тураў, удзельнічаў у запісе як мінімум пяці песень з Results May Vary. Дэрст, Рывэрз і гукавы інжынэр зь мянушкай Элвіс таксама гралі на ґітарах на запісе.

Альбом Results May VaryВынікі могуць варыявацца») выйшаў у кастрычніку 2003 году. Хаця альбом ня быў таім пасьпяховым, як папярэднія, ён атрымаў залатую грамату ў Злучаных Штатах, заняў трэцяе месца ў гіт-парадзе Billboard Magazine. Водгукі крытыкаў былі рознымі, гучалі меркаваньні, што альбому «бракуе формы і кірунку»[1]. Кавэр на песьню The Who «Behind Blue Eyes» меў добры посьпех у радыйных гіт-парадах, аднак больш самотнікаў не выходзіла з-за таго, што Майк Сьміт пакінуў гурт. Лічыцца, што болей самотнікаў з альбома выходзіць ня будзе, бо ў гурт вернуўся Ўэс Борланд.

Вяртаньне Борланда

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2004 году па інтэрнэце пачалі хадзіць чуткі аб тым, што Майк Сьміт пакінуў Limp Bizkit і што Ўэс Борланд удзельнічаў у рэпэтыцыях гурту. 8 ліпеня theprp.com афіцыйна паведамілі, што Ўэс удзельнічае ў запісах гурту ў Лёндане, хаця інфармацыя да 13 жніўня 2004 году так і не была пацьверджаная.

Афіцыйнае заявы ад гурту не паступала, але раптоўна зьнік web-сайт Limp Bizkit, замест якога зьявілася старонка з фатаздымкамі гурту. На іх адсутнічаў Сьміт, але быў Борланд, граючы з гуртам на рэпэтыцыі, з пазначанай датай. З таго часу 13-га кожнага месяца зьяўляліся новыя здымкі з Борландам, граючым у складзе гурту.

15 жніўня, праз два дні пасьля публікацыі фатаздымкаў з Борландам, Фрэд Дэрст у эксклюзіўным інтэрвію thearmpit.net абвесьціў аб зыходзе з гурту Майка Сьміта: «Мы вельмі задаволеныя тым, што Майк зышоў. Мы такія людзі, якія трымаюцца свайго калектыву і нашых інстынктаў, і кожны момант дзейнічаем па інтуіцыі. Майк быў ня тым чалавекам. Нам было весела граць зь ім, яле мы заўсёды ведалі ўнутры, што духам ён быў ня там, дзе трэба».

Павярнуўшыся да свайго клясычнага складу, у 2005 гурт запісала міні-альбом The Unquestionable Truth (Part 1). Limp Bizkit прынцыпова адмовіліся суправаджаць выхад гэтага рэлізу якімі-будзь відамі раскруткі, рэклямы ці інтэрвію.

Пры канцы 2005 году па патрабаваньні рэкард-лэйбла выйшла складанка гітоў Greatest Hitz.

У пачатку 2006 году канчаткова пасварыўшыся з Фрэдам Дэрстам з гурта ізноў сыходзіць Ўэс Борланд. Пасьля гэтага ўсялякая дзейнасьць групы спынілася. Фрэд Дэрст у цяперашні момант займаецца ўласнай рэжысэрскай кар’ерай (зьняў фільм The Education of Charlie Banks), Ўэс Борланд удзельнічае ва ўласным праекце пад назовам Black Light Burns і ўжо выпусьціў дэбютны альбом Cruel Melody. Джон Ота зьяўляецца бубначом у новым праекце пад назовам Stereochemix. DJ Lethal гуляе з новым гіп-гоп гуртом La Coka Nostra. Сэм Рывэрз займаецца гульнёй на бас-гітары ў розных гуртах, а таксама прадусаваньнем.

На дадзены момант гурт фармальна існуе, бо афіцыйна не распадаўся, але прыкмет жыцьця практычна не падае. Фрэд часам адпісваецца на сваім блогу MySpace, але нічога пэўнага. Часам зьяўляюцца фатаграфіі яго працы ў студыі. Але зь яго словаў зразумела, што ён жадае працаваць і выпусьціць альбом, але толькі з гітарыстам Ўэсам Борландам.

  • Three Dollar Bill Y'All, 1997 альбом #22 US
    • «Counterfeit», 1997 самотнік
    • «Sour» 1997 самотнік
    • «Faith», 1998 самотнік
    • «Pollution», 1998 самотнік
  • Significant Other, 1999 альбом #1 US, #10 UK
    • «Nookie», 1999 самотнік
    • «N 2 Gether Now», 1999 самотнік
    • «Re-Arranged», 2000 самотнік
    • «Break Stuff», 2000 самотнік
  • Chocolate Starfish And The Hotdog Flavored Water, 2000 альбом #1 US, #1 UK
    • «Take A Look Around», 2000 самотнік #3 UK
    • «My Generation», 2000 самотнік #15 UK
    • «Rollin», 2001 самотнік #1 UK
    • «My Way», 2001 самотнік #6 UK
    • «Getcha Groove On», 2002 самотнік
    • «Boiler», 2002 самотнік #18 UK
  • New Old Songs (альбом рэміксаў), 2001 альбом #26 US
  • Results May Vary, 2003 альбом #3 US, #7 UK
    • «Eat You Alive», 2003 самотнік #10 UK
    • «Behind Blue Eyes», 2003 самотнік #18 UK
    • «Let Me Down», 2004 самотнік
    • «Almost Over», 2004 самотнік
    • «The Truth», 2005 самотнік
  • The Unquestionable Truth (Part 1), 2005 альбом
    • «Home Sweet Home/Bittersweet Symphony», 2005 самотнік
  • Greatest Hits, 2005 альбом
  • Gold Cobra (2010)
  • Still Sucks (2021)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]