Kel-Tec PMR-30
| Kel-Tec PMR-30 | |
|---|---|
| Тып | самазарадны пісталет |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Гэорг К’елгрэн |
| Характарыстыкі | |
| Даўжыня | 200,7 мм |
| Даўжыня ствала | 109,2 мм |
| Шырыня | 33 мм |
| Вышыня | 147,3 мм |
| Патрон | .22 WMR |
| Калібр | 5,6 мм |
| Пачатковая хуткасьць кулі: |
375 м/с |
| Від боясілкаваньня | набойнік на 30 патронаў |
Kel-Tec PMR-30 — самазарадны пісталет вытворчасьці Kel-Tec, выпушчаны ў 2010 годзе для грамадзянскага рынка. Выкарыстоўвае патрон колцавага ўзгарання .22 WMR.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісталет выкарыстае аўтаматыку з напаўвольнай засаўкай. У дадзенай схеме ствол пісталета мае магчымасьць невялікага адкату назад пад дзеяьньнем сіл трэньня, якія ўзьнікаюць паміж сьценкамі набойніцы і патроньнікам пісталета ў пачатковы пэрыяд стрэлу, пакуль ціск у ствале яшчэ вялікі. Пад ствалом маецца планка Пікаціні. Ударна-спускавы мэханізм адзінарнага дзеяньня. Рычажкі засьцерагальніка знаходзяцца з абедзьвюх бакоў рамкі пісталета. Прыцэльныя прылады нерэгулюемыя, з каляровымі фібраваптычнымі ўстаўкамі для зручнейшай стральбы. Набойнік двухрадковы, на 30 патронаў, з паказчыкамі колькасьці патронаў, разьмешчаны цалкам у рукаяці пісталета