Патрон кальцавога ўзгараньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Патроны кальцавога ўзгараньня — .22 Short, .22 Long Rifle, .22 WMR, .17 HM2, .17 HMR

Патрон кальцавога ўзгараньня — від боепрыпасаў, у якіх баёк пры стральбе б’е ня ў цэнтар, а ў пэрэфэрычную частку донца набойніцы. Капсуля як самастойнай адзінкі не існуе, ударны склад запрасаваны ў дно набойніцы. Куля патрона цалкам сьвінцовая, часам бываюць і іншыя выгляды куль. Маламагутны патрон кальцавога ўзгараньня, можа быць выкарыстаны для палявання на дробнага зьвера, тыпу сурка, вавёркі і г. д., а таксама для спартовай стральбы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патрон кальцавога ўзгараньня (або па-іншаму «бакавога агню»), зьявіўся да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. Малашумны патрон стварыў у 1842 годзе ў Францыі зброевы майстар Флябэр. Капсульны склад быў запрасаваны непасрэдна ў закраіну донца набойніцы, у адрозьненьне ад патронаў з капсулем цэнтральнага бою. Маламагутны патрон ня меў самастойнага парахавога зарада, і стрэл адбываўся толькі за кошт газаў успламяняльнага складу. Першыя патроны былі трох калібраў: 4, 6 і 9 мм.

Пазьней расейскі збройнік Берынгер удасканаліў патрон Флябэра (цераз 14 гадоў): зрабіў больш трывалую і доўгую набойніцу, дадаў парахавы зарад. Куля, як правіла, па-ранейшаму сьвінцовая і безабалонкавая. Патрон Берынгера практычна ў нязьменным выглядзе дажыў да XX стагодзьдзя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Патрон кальцавога ўзгараньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў