Перайсьці да зьместу

In hoc signo vinces

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фрэска з выявай падзеі

In hoc signo vinces (бел. Пад гэтым знакам пераможаш) — словы, якія былі напісаныя на крыжы, што ўбачыў у небе Канстантын I Вялікі пад час паходу на Рым 28 кастрычніка 312 году перад бітвай з Максэнцыям.

Ён загадаў адлюстраваць крыж на шчытах сваіх салдат і, нягледзячы на ​​перавагу суперніка ў колькасьці, атрымаў перамогу. Пасьля гэтыя словы былі вышытыя на яго сьцягу, Канстанцін забараніў ганеньні на хрысьціян і перад сьмерцю прыняў хрысьціянства.

Гэтая ж фраза ў скажоным царкоўна-славянска-беларускім перакладзе («Сім пераможма!») выкарыстоўваецца для дасягненьня саркастычнага эфэкту ў гутарцы, каб паказаць неадпаведнасьць мэтаў і сродкаў іх дасягненьня.

Выраз атрымаў распаўсюд у мастацкай культуры і геральдыцы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

In hoc signo vincesсховішча мультымэдыйных матэрыялаў