How to Dismantle an Atomic Bomb
How to Dismantle an Atomic Bomb | ||
---|---|---|
Альбом U2 | ||
Выдадзены | 19 лістапада 2004 | |
Запісаны | лістапад 2003 — жнівень 2004 | |
Жанр | рок | |
Працягласьць | 48:46 | |
Выдавец | Island Interscope (U.S.) | |
Храналёгія U2 | ||
All That You Can’t Leave Behind (2000) |
How to Dismantle an Atomic Bomb (2004) |
No Line on the Horizon (2009) |
How to Dismantle an Atomic Bomb — адзінаццаты студыйны альбом ірляндзкага гурта U2, афіцыйны рэліз якога прыпаў на 19 лістапада 2004 году. Альбом быў запісаны на лэйблах «Island» ды «Interscope», належных кампаніі «Universal Music». У гэтым альбоме U2 канчаткова вяртаецца да шчырай, чыстай і простай рокавай стылістыкі сваіх першых запісаў ды перамагае прагу да залішніх мэдытатыўна-філязофскіх абагульненьняў. Паводле лідэра гурта Bono, гэты альбом стаўся іх першым рокавым альбомам, шлях да якога склаў адлегласьць у 20 гадоў[1].
Склад гурта на пэрыяд запісу альбому
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bono — вакал
- The Edge — гітара
- Адам Клэйтан — бас-гітара
- Лары Малін — бубны, пэркусія
Сьпіс трэкаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наступны сьпіс песень пазначаны на вокладцы рэлізу, які распаўсюджваўся ў Беларусі праз «West Records»:
- «Vertigo» — 3:13
- «Miracle Drug» — 3:54
- «Sometimes You Can’t Make It on Your Own» — 5:05
- «Love and Peace or Else» — 4:48
- «City of Blinding Lights» — 5:46
- «All Because of You» — 3:34
- «A Man and a Woman» — 4:27
- «Crumbs from Your Table» — 4:59
- «One Step Closer» — 3:47
- «Original of the Species» — 4:34
- «Yahweh» — 4:22
У гэтым рэлізе адсутнічае кампазыцыя «Fast Cars» (3:44), якая была выпушчаная ў якасьці бонусу для рынкаў Вялікабрытаніі й Японіі.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- How to Dismantle an Atomic Bomb — альбом году; найлепшы рок-альбом;
- «Sometimes You Can’t Make It on Your Own» — песьня году; найлепшае вакальнае рок-выкананьне дуэтам ці гуртом;
- «City of Blinding Lights» — найлепшая рок-песьня.
Варта таксама дадаць, што самотнік «Vertigo» (назва загалоўнай песьні), які быў выпушчаны раней за сам альбом, дастаў на «Грэмі-2005» наступныя ўзнагароды: найлепшая рок-песьня, лепшае рок-выкананьне й найлепшы кліп.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Паводле дакумэнтальнага фільму "U2 and 3 Songs" на DVD, выдадзенага з нагоды выйсьця альбому.