Google Glass
Гэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|
Google Glass — акуляры дадатковай рэчаіснасьці, якія выпрацоўваюцца кампаніяй Google. У прыладзе выкарыстоўвецца спэцыяльны дысплэй, які дазваляе ў любы момант ім карыстацца, ён знаходзіцца трошкі вышэй за правае вока. Google Glass распрацоўваецца ў лябараторыі Google X, а кіраўніком праекту зьяўляецца Бабак Парвіз, які таксама сочыць за інтэграцыяй сыстэмаў картаграфічнага адсочваньня мясцовасьці з дапамогаю акуляраў.
Прадукт пачаў тэставаньне ў красавіку 2012 году, а газэта The New York Times павідаміла пра навінку ў канцы лютага 2012 году. Мяркуецца, што акуляры будуць каштаваць каля 1500 амэрыканскіх даляраў, а першыя экзэмпляры зьявяцца ў пачатку 2013 году[1]. Прадзаказ можна будзе зрабіць толькі на канфэрэнцыі Google I/O.
Як чакаецца, асноўным сэгмэнтам пакупнікоў Google Glass будуць уладальнікі смартфонаў пад кіраваньнем Android ды ня толькі, гэта аргумэнтавана тым, што падобны функцыянал можна атрымаць без патрэбы даставаць з карману гаджэт, дастаткова зрабіць некалькі галасавых командаў і атрымаць чаканы вынік.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны блог Google Glass
- Google паказала канцэпт кампутара, які можна насіць як акуляры // РИА Новости, 00:58 05/04/2012
- Google запатэнтаваў алектронныя акуляры Google Glass, Андрей Письменный, 15.05.2012
- Google дэманструе «акуляры дадатковай рэчаіснасьці» // Русская служба BBC, 5 апреля 2012 г
- Очки Google Project Glass зьнялі свой першы відэаролік // Новостная служба Ferra.ru, 27.05.2012