Перайсьці да зьместу

Gazeta Polska Codziennie

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Gazeta Polska Codziennie
Выява лягатыпу
Тып Грамадзка-палітычная
Фармат Таблёід
Уладальнік Гжэгаж Тамашэўскі
Выдавец Forum S.A.
Краіна
Галоўны рэдактар Томаш Сакевіч
Заснаваная 9 верасьня 2011
Палітыка Права-кансэрватыўная
Мова польская
Штаб-кватэра ul. Filtrowa 63/43, 02-056 Warszawa
Наклад 100 тыс. экз.[2]
ISSN 2083-7119
Афіцыйны сайт gpcodziennie.pl
Gazeta Polska Codziennie у Вікісховішчы

«Gazeta Polska Codziennie» (скарочана — GPC; па-беларуску: «Польская Газэта Штодзённа») — агульнапольскі грамадзка-палітычны штодзёньнік, выдаецца ў Варшаве з 9 верасьня 2011 году. Выдавец мэдыя-канцэрн «Forum S.A.», галоўны рэдактар Томаш Сакевіч(pl).

Афіцыйны дэвіз газэты — «Хочаце дэмакратыі, глядзіце на рукі ўлады», а пароль на афіцыйным сайце абвяшчае «Часопіс, які не баіцца ўлады»[3]. Даступныя падпіскі як штомесячная, так і квартальныя — абедзьве ўключаюць у сябе бясплатны доступ да архіўных выданьняў[4].

У 2011 годзе Томаш Сакевіч абвесьціў аб сваіх плянах выпусьціць штодзёньнік пад назвай «Gazeta Polska Codziennie», для якога будзе працаваць палова рэдакцыі штотыднёвіка «Gazeta Polska» і які таксама будзе па профілі права-кансэрватыўным. Кошт першага году дзейнасьці выданьня быў ацэнены ў 10—20 мільёнаў злотых[5]. Згодна з плянам, газэта павінна была быць адрасаваная да 40 % палякаў, якія не ідэнтыфікуюць сябе зь якой-небудзь газэтай. Першы выпуск быў выпушчаны 9 верасьня таго ж году.

Першапачаткова газэта ня мела свайго сайту і засноўвалася на супрацоўніцтве з парталам Niezalezna.pl. У цяперашні час ужо працуе афіцыйны сайт, на якім можна знайсьці архіўныя матэрыялы.

Згодна з аналізам Інстытута маніторынгу СМІ(pl) за 2012 год у катэгорыі «Найбольш цытаваныя інтэрнэт-парталы» выданьне заняла 15-е месца ў катэгорыі «Найбольш цытаваныя медыя» і 10-е месца ў намінацыі «Найбольш цытаваныя загалоўкі ў прэсе»[6].

6 лютага 2014 пачаў сваю працу афіцыйны сайт выданьня.

Сярэдні наклад газэты ў кастрычніку 2011 году склаў каля 149 тыс. экз., з аб’ёмам продажаў каля 34 тыс. экз.. Сярэдні продаж ў першым паўгодзьдзі 2012 году склаў каля 27 тыс. з накладам у 100 тысячаў асобнікаў.

У канцы 2012 году GPC, як адзіны нацыянальны штодзёньнік, паведаміў пра павелічэньне ў параўнаньні з канцом папярэдняга году, што яго сярэдні агульны аб’ём продажаў у сьнежні 2012 году павялічыўся ў параўнаньні са сьнежнем 2011 году на 11,32 % і склаў 32 097 экз., што на 3 264 экз. больш, чым у папярэднім годзе, заняўшы 7 месца ў рэйтынгу продажаў[7].


Сярэдні разавы тыраж (сіні), поўнае распаўсюджваньне платнае (зялёны).

  1. ^ The ISSN portal (анг.)Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 2083-7119
  2. ^ Gazeta Polska Codziennie, № 143, 21 czerwca 2012 (пол.). gpcodziennie.pl. Праверана 14 жніўня 2016 г.
  3. ^ Molestowanie mapetów, Rymkiewicz i armia Belzebuba - "Gazeta Polska Codziennie" już w kioskach (пол.). Gazeta Polska. Праверана 14 жніўня 2016 г.
  4. ^ Cennik (пол.). gpcodziennie.pl (9 верасьня 2011). Праверана 14 жніўня 2016 г.
  5. ^ Rusza dziennik "Gazeta Polska Codziennie". Kto w redakcji? (пол.) Праверана 14 жніўня 2016 г.
  6. ^ Najbardziej opiniotwórcze polskie media w 2012 roku (пол.). Instytut Monitorowania Mediów (9 чэрвеня 2013). Праверана 14 жніўня 2016 г.
  7. ^ Grudzień 2012: zyskała tylko „Gazeta Polska Codziennie”, „Rzeczpospolita” w dół o 20 proc. (пол.). Wirtualnemedia.pl. Праверана 14 жніўня 2016 г.