Перайсьці да зьместу

Funker Vogt

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Funker Vogt, Манрэаль, 2011 год

Funker Vogt [фýнкер фоґ] — нямецкі музычны гурт у стылі электра-індастрыялу.

Funker Vogt быў утвораны ў студзені 1995 годзе ў нямецкім м. Гамэльне кампазытарам Герытам Томасам (Gerrit Thomas — таксама вядомы па рабоце ў тэхна-індастрыэл/дакрвэйв гурце Ravenous) і вакалістам Енсам Кэстэлем (Jens Kästel). Мэнэджарам і аўтарам тэкстаў песень стаў яшчэ адзін ўдзельнік Ravenous Кай Шміт (Kai Schmidt). Пазней да гурта далучыліся Б’ёрн Ботхэр (Bjorn Bottcher) і Франк Швайгерт (Frank Schweigert).

Паходжаньне назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь нямецкай мовы «funker Vogt» перакладаецца як «сувязьнік (радыё-апэратар) Фогт» — гэта жартаўлівая мянушка знаёмага ўдзельнікаў гурта Штэфана Фогта (Stephan Vogt), які на час стварэньня гурта служыў у нямецкай арміі.

Асноўная тэма, якая выражаецца ў творчасці музыкаў — вайна. На сцэне яны паяўляюцца ў вайсковай камуфляжнай вопратцы, лірыка таксама нясе ў сябе карціны вайны. Але палітычная пазыцыя Funker Vogt зьяўляецца рашуча антываеннай.

  • Герыт Томас
  • Енс Кэстэль
  • Кай Шміт
  • Б’ёрн Ботчэр
  • Франк Швайгерт

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]