Element (Matrix)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Element
Element (software) logo.svg
Скрыншот Element вэрсіі 1.7.28
Распрацоўка New Vector Limited
Апошняя вэрсія [+/−]
Напісаны на JavaScript, ObjectiveC, Swift, Java, Kotlin[1]
АС Windows, macOS, Linux, Android, iOS, Web platform
Тып VoIP-сувязь, імгненныя паведамленьні, відэаканфэрэнцыі, сацыяльныя сеткі, інтэграцыі зь іншымі праграмамі
Ліцэнзія Apache License 2.0[2]
Афіцыйная старонка https://element.io/

Element (раней Vector і Riot) — бясплатны праграмны кліент абмену імгненнымі паведамленьнямі з адкрытым крынічным кодам,[3][4] які рэалізуе пратакол Matrix.[5]

Element падтрымлівае end-to-end шыфраваньне як у паведамленьнях 1 на 1, так і ў групавых чатах[6], а таксама групы–каналы (пакоі)[7] і сумеснае выкарыстаньне файлаў паміж карыстальнікамі. Праграма даступная як вэб-кліент, а таксама як кліент для ўсіх асноўных апэрацыйных сістэм і як мабільны кліент для Android і iOS. На чэрвень 2021 году Element налічае больш за 28 мільёнаў карыстальнікаў ува ўсім сьвеце[8].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова Element быў вядомы пад назвай "Vector", калі ён быў выпушчаны з бэта-вэрсіі ў 2016 годзе.[9] Пазьней у верасьні таго ж году зьмяніў назву на "Riot"[10].

У 2016 годзе была рэалізаваная першая рэалізацыя end-to-end шыфраваньня праз пратакол Matrix і выпушчаная ў якасьці бэта-вэрсіі.[11] У траўні 2020 году распрацоўнікі абвясьцілі аб уключэньні end-to-end шыфраваньня па змаўчаньні ў Riot для непублічных размоў.[12]

У ліпені 2020 году Riot быў перайменаваны ў Element.[13]

Тэхналёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Element працуе на пратаколе Matrix. Кліент пабудаваны з дапамогай Matrix React SDK, які ўяўляе сабой набор для распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня на аснове React для палягчэньня распрацоўкі кліентаў Matrix. Element належыць да вэб-тэхналёгіі і выкарыстоўвае Electron для камплектацыі кліента для Windows, macOS і Linux. Кліенты Android і iOS распрацоўваюцца і распаўсюджваюцца з дапамогай адпаведных інструмэнтаў плятформы.

Для Android праграма даступная як у краме Google Play[14], так і ў краме праграмнага забеспячэньня з адкрытым крынічным кодам F-Droid[15] зь нязначнымі зьменамі. Напрыклад, вэрсія F-Droid не ўтрымлівае плагіна Google Cloud Messaging.

Асаблівасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Element здольны злучаць іншыя камунікацыі з кліентам праз Matrix, уключаючы IRC, Slack[16], Telegram, Jitsi Meet і іншымі. Акрамя таго, ён інтэгруе галасавыя, відэа peer-to-peer і групавыя чаты праз WebRTC.

Element падтрымлівае шыфраванне (E2EE) як індывідуальных, так і групавых чатаў па змаўчаньні.[17]

Лагатып Riot 2019-2020

Прыняцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Часта Element параўноўваюць з Slack, Telegram[18], WhatsApp і іншымі кліентамі абмену імгненнымі паведамленьнямі.

У 2017 годзе нямецкі кампутарны часопіс Golem.de назваў Element (тады Riot) І Matrix server "сьпелым" і "шматфункцыянальным", але ў той жа час крытыкаваў ягоную сістэму з ключамі аўтэнтыфікацыі за тое, што яны ня зручныя для карыстальнікаў, якія валодаюць некалькімі прыладамі. Пазьней у 2020 годзе Element дадаў крыжаваны подпіс ключоў, каб спрасьціць працэс праверкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]