Перайсьці да зьместу

Draugas

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Draugas (па-беларуску: Сябар) — адзіная летувіская штодзённая газэта, якая выходзіць за мяжой. Да 2011 года газэта выходзіла пяць дзён на тыдзень, акрамя нядзелі і панядзелка. У цяперашні час яна выходзіць тры дні на тыдзень, аўторак, чацьвер і суботу. Яе чытаюць ня толькі ў ЗША, але і ў Канадзе, Паўднёвае Амэрыцы, Аўстраліі і Эўропе.

Draugas — найстарэйшая ў сусьвеце газэта на летувіскае мове, якая пастаянна ў друку.[1]