Перайсьці да зьместу

Domus Vista

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выгляд будынку

Domus Vista — вышынны жылы дом у Капэнгагене, сталіцы Даніі, у камуне Фрэдэрыксбэрг. Ягонае будаўніцтва было завершана ў 1969 годзе. Вышыня будынка складае 101,95 м. Гэта другі паводле вышыні будынак у Даніі й другі паводле вышыні жылы будынак ва ўсёй Скандынавіі. Найвышэйшым жылым будынкам Скандынавіі зьяўляецца Turning Torso, збудаваны ў 2005 годзе.

У будынку Domus Vista разьмяшчаецца 470 жылых кватэраў на трыццаці паверхах, па 17 кватэраў на паверх. Паводле першапачатковага пляну ў будынку павінна было быць 28 паверхаў, але падчас будаўніцтва было прынята рашэньне пра надбудову яшчэ двух паверхаў. Першапачаткова ніжнія два паверхі прызначаліся для разьмяшчэньня гатэлю й рэстарацыі, але ў 1970 годзе гатэль быў закрыты. Замест яго на першых двух паверхах цяпер разьмяшчаецца гандлёвы цэнтар і філіял бібліятэкі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]