Перайсьці да зьместу

Democracy Now!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Democracy Now!»амэрыканская штодзённая незалежная сындыкаваная навінасная, аналітычная праграма навінаў з камэнтарамі, трансьляваная болей чым 900 радыё-, тэле-, спадарожнікавымі і кабэльнымі станцыямі Паўночнае Амэрыкі. Праграма падтрымліваецца цалкам з унёскаў слухачоў, гледачоў і фундацыяў і не прымае ахвяраваньні ад рэклямадаўцаў, карпаратыўных і дзяржаўных установаў[1].

«Democracy Now!» заснаваная ў 1996 годзе на «WBAI-FM» у Нью-Ёрку журналістамі Эмі Гудмэн(en), Хуанам Гансалезам, Лэры Бэнскім, Салімам Муўокілам і Джулі Дрызін[2]. У траўні 2005 году зьявілася гішпанская вэрсія. Праграма акцэнтуе ўвагу на навінах, якія, па меркаваньні яе вытворцаў, недастаткова прадстаўленыя або праігнараваныя асноўнымі мэдыямі.

«Democracy Now!» і ейная каманда атрымалі некалькі журналісцкіх узнагародаў, у тым ліку прэмію Pinnacle для амэрыканскіх жанчынаў на радыё і тэлебачаньні; the George Polk Award за свой радыёкамэнтар 1998 году Сьвідраваньне і забойства: Chevron і Нігерыйская нафтавая дыктатура, прысьвечаны карпарацыі Chevron і сьмерці двух нігерыйскіх сялянаў, якія пратэставалі супраць разьліваньня нафты.

Эмі Гудмэн і Ален Нэерн атрымалі першую ўзнагароду Мэмарыялу імя Робэрта Ф. Кэнэдзі на міжнародным радыё за іхні рэпартаж 1993 году Гвалт: Падзеі ва Ўсходнім Тыморы[3].

1 кастрычніка 2008 Эмі Гудмэн за сваю працу па ўмацаваньні «Democracy Now!» была названая ляўрэатам прэміі «Right Livelihood Award(en)»-2008[4], якую часта называюць «альтэрнатыўнаю Нобэлеўскай прэміяй»[5].

У 2008 годзе адна з заснавальніц і кіраўніца «Democracy Now!» Эмі Гудмэн разам зь яшчэ двума журналістамі былі затрыманыя паліцыяй падчас рэпартажу пра пратэсты падчас Нацыянальнага канвэнту Рэспубліканскае партыі ЗША[6]. У той час, як Ніколь Салазар вяла відэаздымку падзеяў, пляцоўку вакол яе абкружылі афіцэры ў поўнай экіпіроўцы. Ледзь яна пасьпела выгукнуць «Прэса!», як яе тут жа зьбілі з ног і загадалі легчы тварам у зямлю. Іншы афіцэр пацягнуў яе за нагу па ходніках. Калі да месца падзеяў наблізіўся другі прадусар Sharif Abdel Kouddous, які таксама меў апазнавальныя знакі прэсы, на яго таксама напалі, арыштавалі і зьвінавацілі ў крымінальным злачынстве. Эмі Гудмэн была затрыманая, спрабуючы абараніць сваіх калегаў. Афіцэры ўтварылі лінію «стрымліваньня натоўпу» і загадалі Гудмэн адысьці. Яна была схопленая адным з афіцэраў, і яе журналісцкае пасьведчаньне сарванае агентам спэцслужбы (як і з Kouddous)[7]. Усе былі абвінавачаныя ў «арганізацыі масавых беспарадкаў»[8]. Пазьней гарадзкія ўлады паведамілі, што ўсе «абвінавачаньні да журналістаў у дробных парушэньнях за прысутнасьць на несанкцыянаваным мерапрыемстве» будуць зьнятыя. Таксама былі зьнятыя абвінавачаньні ў зьдзяйсьненьні крымінальных злачынстваў з Салазар і Kouddous.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Democracy Now! — About us (анг.)
  2. The First Democracy Now! Show (анг.). «Democracy Now!». Праверана 5 сакавіка 2008 г.
  3. 25th Annual Awards - 1993 (анг.). Мэмарыял Робэрта Ф. Кэнэдзі. Праверана 28 траўня 2007 г.
  4. Amy Goodman (анг.). Right Livelihood Award (2008). Праверана 28 красавіка 2009 г.
  5. Right Livelihood Award (анг.) Праверана 28 красавіка 2009 г.
  6. Amy Goodman, Others Detained Outside RNC (анг.). The Nation (1 верасьня 2008). Праверана 2 верасьня 2008 г.
  7. Amy Goodman and Two Democracy Now! Producers Unlawfully Arrested At the RNC (анг.). «Democracy Now!» (1 верасьня 2008). Праверана 2 верасьня 2008 г.
  8. Democracy Now! host Amy Goodman arrested at RNC protest (анг.). Minnesota Public Radio (1 верасьня 2008). Праверана 2 верасьня 2008 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]