Перайсьці да зьместу

DESTROYERS

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
DESTROYERS
Гады 2003 — дасюль
Месца ўтварэньня Менск, Беларусь
Мова расейская
Жанр Анарха-панк
Гардкор
Трэш-мэтал
Выдавец «VPODVAL RECORDS»
Удзельнікі Duser, Truelia, Silva, Deogen
destroyersminsk.com

«DESTROYERS» (па-беларуску: разбуральнікі) — гардкор-гурт зь Беларусі.

Пасьля зьмены бубнача й басіста цяперашні склад выглядае гэтак:

  • Duser — сьпеў
  • Truelia — гітары, сьпевы
  • Silva — бас, сьпевы
  • Deogen — бубны

Гурт «DESTROYERS» утварыўся напрыканцы 2003 году ў Менску. Спачатку калектыў граў падобна да стылістыкі гардкору, пазьней таксама ў жанрах «punk 82», трэш-мэтал. У 2008 годзе езьдзіў з турамі ў Латвію, Эстонію ды Нямеччыну.

Мае 3 D.I.Y. альбомы, запісаныя на ўласнай студыі «VPODVAL RECORDS»: «Радиоактивное облучение мёртвых городов» (2004) і «Терминаторы кибернитического терроризма» (2005) ды «P.R.V.D.G.» (2009).

У 2013 годзе выдае альбом «Fuck​`​em all! / Выеби их всех!» да свайго дзесяцігодзьдзя

Тэматыка песень тычыцца барацьбы з сыстэмай, супрацьстаяньня дзяржаве, D.I.Y, нянавісьці да ўлады, міліцыі, быдла, арміі, нэафашыстаў. У гэты ж час гэта ўсё спалучаецца з тэматыкай рамантыкі жыцьця ў таталітарнай дзяржаве, не пазбаўленай каханьня, сяброўства й прыгодаў, а таксама імкненьня жыць поўна й яскрава.

Поўнафарматныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Радиоактивное облучение мёртвых городов (2004)
  • Терминаторы кибернитического терроризма (2005)
  • P.R.V.D.G. (2009)
  • The plague of the 21st century / Чума 21​-​го века (2010)
  • Fuck​`​em all! / Выеби их всех! (2013)

Супольныя альбомы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Double beat on the street \ Двойной удар на улице (разам з «Cianid», 2017)
  • Смерть прийдёт за тобой напролом!/Death will come straight for you! (2020)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сацыяльных сетках

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]