Czerwone Gitary
Czerwone Gitary | |
Канцэрт «Чырвоных гітараў» (2009) | |
Гады | з 1965 |
---|---|
Краіна | |
Месца ўтварэньня | Гданьск, Польшча |
Мова | польская, нямецкая |
Жанр | рок, бігбіт |
Выдавец |
|
Удзельнікі | |
Былыя ўдзельнікі |
|
czerwonegitary.pl |
Czerwone Gitary (па-беларуску: Чырвоныя гітары) — польскі бігбітавы(en) гурт, заснаваны ў 1965 року ў Гданьску-Ўжэшчы.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гурт заснавалі Бэрнард Дарноўскі, Ежы Касэля, Крыштаф Кленчан, Ежы Скрыпчык, Генрык Замэрскі 3 студзеня 1965 року ў кавярні «Cristal» у Гданьску-Ўжэшчы[1]. Назву атрымалі ад колеру інструмэнтаў, на якіх гралі. У канцы року месца Замэрскага заняў Севярын Краеўскі.
Найбольшага посьпеху «Чырвоныя гітары» дасягнулі ў першыя 5 гадоў існаваньня. У 1966 гурт выдаў свой дэбютны альбом To właśnie my (бел. Гэта ўласна мы), распрададзены колькасьцю 160 тыс. асобнікаў. У сакавіку 1967 року калектыў пакінуў заснавальнік і першы лідэр Ежы Касэля. У траўні 1967 гурт выпусьціў другую доўгагральную кружэлку Czerwone Gitary 2 (бел. Чырвоныя гітары-2), які разышоўся рэкорднай колькасьцю 240 тыс. штук. Севярын Краеўскі атрымаў на фэстывалі ў Аполю прэмію Польскай джазавай фэдэрацыі за кампазытарскі дэбют. У 1968 выйшаў наступны альбом Czerwone Gitary 3 (бел. Чырвоныя гітары-3), распрададзены 220 тыс. асобнікаў, а гурт заваяваў першую ўзнагароду ў Аполю за «Takie ładne oczy». У студзені 1969 гурт атрымаў прэмію «MIDEM» у Канах (Францыя), надаваную за найбольшую колькасьць прададзеных кружэлак у краіне паходжаньня выканаўцы; такую ж узнагароду атрымалі ў гэты год «The Beatles». У чэрвені — галоўная ўзнагарода фэстывалю ў Аполю за песьню «Biały krzyż» (бел. Белы крыж). У 1970 року з групы сышоў тагачасны лідэр Крыштаф Кленчан.
У 1970 была запісаная даўгагральная пласьцінка Na fujarce (бел. На дудцы), які некаторыя крытыкі лічаць найлепшым у гісторыі калектыву. У 1971 выйшоў чарговы даўгагральны альбом Spokój serca (бел. Спакой сэрца) (чарговая залатая кружэлка). У 1974 запісаны альбом Rytm Ziemi (бел. Рытм Зямлі). У 1976 выйшла юбілейная кружэлка Dzień jeden w roku (бел. Адзін дзень у годзе), а праз год Port piratów (бел. Порт піратаў).
У 80-я рокі калектыў надоўга зьнік з польскай эстрады, але выступаў у ЗША, СССР, НДР. У 1991 року надышло вялікае і трыюмфальнае вяртаньне на 25-годзьдзе гурту. У 1997 року з «Чырвоных гітараў» сышоў чарговы лідэр, Севярын Краеўскі. У 1998 выйшла новая кружэлка …jeszcze gra muzyka (бел. …яшчэ грае музыка), першая за 24 гады. У 2005 року гурт адзначыў 40-гадовы юбілей. З гэтай нагоды выйшла новая кружэлка Czerwone Gitary OK.
У 2006 року «Чырвоныя гітары» атрымалі «Мармуровую кружэлку» — прэмію за найбольшую колькасьць прададзеных кружэлак у гісторыі польскай фанаграфіі[1].
Праз год быў прэзэнтаваны самотнік «Wezmę cię ze sobą» (бел. Вазьму цябе з сабой). У 2009 року ў нямецкай студыі «Sony BMG Deutschland» выйшаў альбом Herz verschenkt. У наступным року зьявіўся чарговы самотнік «Lecz tylko na chwilę». Тады ж гурт атрымаў залатую кружэлку за альбом «Czerwone Gitary OK»[1].
З нагоды 50-рочча калектыву ў 2015 року адбылося турнэ па Злучаных Штатах і Канадзе[2]. 14 сакавіка адбылася прэм’ера новага дыску гурту Jeszcze raz (бел. Яшчэ раз).
Склад гурту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ежы Скрыпчык — ударныя, сьпеў (з 1965)
- Мечыслаў Вандалоўскі — акустычная гітара, сьпеў (з 1997)
- Аркадыюш Вісьнеўскі — бам-гітара, сьпеў (з 2003)
- Дарыюш Альшэўскі — сола-гітара, сьпеў (2000—2004, з 2010)
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ежы Касэля — гітара, сьпеў (1965—1967, 1991—1993, 1999—2015)
- Бэрнард Дарноўскі — сьпеў, гітара, бас-гітара (1965—1999)
- Севярын Краеўскі — сьпеў, гітара, бас-гітара, клявішныя, скрыпка (1965—1997)
- Генрык Замэрскі — клявішныя, бас-гітара, сьпеў (1965, 1999—2011)
- Крыштаф Кленчан — сьпеў, гітара (1965—1970)
- Дамінік Конрад — флейта, гітара, сьпеў (1970)
- Рышард Качмарэк — бас-гітара (1974—1976)
- Ян Пасьпешальскі — бас-гітара (1977—1979)
- Войцех Гофман — гітара (1997—2000)
- Аркадыюш Маліноўскі — бас-гітара, сьпеў (1999—2003)
- Марэк Кісялінскі — гітара, клявішныя, сьпеў (2004—2013)
- Артур Хыб — гітара (2013—2014)
- Марцін Невянглоўскі — гітара, сьпеў (2014—2016)[3]
Храналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1966 — «To właśnie my»
- 1967 — «Czerwone Gitary (2)»
- 1968 — «Czerwone Gitary (3)»
- 1970 — «Na fujarce»
- 1971 — «Spokój serca»
- 1971 — «Consuela»
- 1974 — «Rytm Ziemi»
- 1976 — «Dzień jeden w roku»
- 1977 — «Port piratów»
- 1978 — «Rote Gitarren»
- 1999 — «…jeszcze gra muzyka»
- 2005 — «O.K.» (залатая кружэлка)[4]
- 2009 — «Herz verschenkt»
- 2015 — «Jeszcze raz»[5]
- 2015 — «Symfonicznie»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Biografia (пол.). Czerwone Gitary. Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ Rozmaitości/ Czerwone Gitary grają w USA i w Kanadzie (пол.) PAP life Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ «Słowa, słowa — choćby kilka słów…» (пол.) Czerwone Gitary » blog Justyny i Moniki Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ Złote płyty CD — Archiwum — 2010 (пол.) ZPAV Праверана 30 верасьня 2018 г.
- ^ Nowa płyta zespołu Czerwone Gitary — «Jeszcze raz» (пол.) Onet Muzyka Праверана 30 верасьня 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (пол.)
- Архіў польскага року (пол.)