Cinderella
| Cinderella | |
| Гады | 1982—2017 |
|---|---|
| Краіна | |
| Месца ўтварэньня | ЗША |
| Мова | ангельская |
| Жанр | глэм-мэтал, гэві-мэтал, блюз-рок |
| Выдавец | Mercury Records[d] |
| Удзельнікі | |
| cinderella.net | |
Cinderella (па-беларуску: Папялушка; чытаецца Сындэрэла) — амэрыканскі глэм-мэталічны гурт, створаны ў 1982 годзе ў прадмесьці Філадэлфіі, штат Пэнсыльванія. Гурт дасягнуў папулярнасьці ў сярэдзіне 1980-х гадох, выпусьціўшы сэрыю мультыплятынавых альбомаў і запамінальных гітоў, а іхныя музычныя кліпы часьцяком трансьляваліся на MTV. Першапачаткова Cinderella меў накіраванасьць на гэві-мэтал і глэм-мэтал, перш чым перайсьці ў больш блюз-рокавага гуку[1], прывабліваючы публіку зьмешваньнем стыляў Aerosmith і Led Zeppelin [1][2]. Да сярэдзіны 1990-х гадох папулярнасьць гурта моцна зьнізілася праз асабістыя няўдачы, распад і зьмены ў музычнай індустрыі. Пасьля кароткага перапынку удзельнікі Cinderella узьядналіся ў 1996 годзе і працягвалі выступаць[2], але пасьля выпуску альбому 1994 году «Still Climbing» больш ніколі не выпускалі студыйнікаў. Згодна са зьвесткамі з афіцыйнага сайту ўдзельніка гурта Тома Кейфэра, гурт прадаў па ўсім сьвеце 15 мільёнаў асобнікаў. У 2014 годзе гурт зноўку стаў неактыўным. У лістападзе 2017 году Кейфэр заявіў, што калектыў ня мае плянаў на ўзьяднаньне[3].
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Студыйныя альбомы
- Night Songs (1986)
- Long Cold Winter (1988)
- Heartbreak Station (1990)
- Still Climbing (1994)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Cinderella: Long Cold Winter. Music Reviews». Rolling Stone.
- ↑ «Cinderella biography». AllMusic.
- ↑ «Tom Keifer On Cinderella: 'There Won't Be Any Reunion'». Blabbermouth.net.