Cedevita

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Cedevita
Тып прыватная кампанія
Заснаваная 1929
Краіна
Разьмяшчэньне Загрэб, Харватыя
Галіна напоі
Прадукцыя drink mix[d]
Лік супрацоўнікаў 251-500
Матчына кампанія Atlantic Grupa

Cedevita — харвацкая кампанія, якая вырабляе шырокі асартымэнт гарбаты, хуткарастваральных напояў і дыетычных прадуктаў. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Загрэбе, Харватыя. Асноўным уладальнікам кампаніі раней была харвацкая фармацэўтычнай кампанія «Pliva». З 2001 году «Cedevita» зьяўляецца часткай транснацыянальнай кампаніі «Atlantic Grupa».

Кампанія пачала вытворчасьць у канцы 1920-х гадоў у Загрэбе, дзе і да гэтага часу месьціцца асноўны завод. Першы завод кампаніі быў пабудаваны тут у 1929 годзе, як філія швайцарскай кампаніі «Wander AG» па вытворчасьці дыетычных прадуктаў. У 1947 годзе быў пабудаваны новы завод у горадзе Трагір. Гэты аб’ект спэцыялізаваўся на апрацоўцы расьлінаў і вытворчасьці гарбаты.

Першы вітамінавы напой быў створаны кампаніяй у 1969 годзе, але вытворчасьць пачалася толькі праз год. Першы напой меў толькі апельсінавы водар. У 1985 годзе кампанія запусьціла новы напой з цытрынавым водарам, і ў 1990 годзе, быў выраблены напой з водарам грэйпфруту. Зь цягам часу кампанія дадала ў сваю лінейку новыя водары. У 1985 годзе быў створаны першы вітамінавы напой бяз цукру. Лінейка прадуктаў пад назвай «Cedevita Junior», прызначаная для дзяцей з больш высокім адсоткам вітамінаў і мінэралаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]