Перайсьці да зьместу

Bank Millennium

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Bank Millennium
Тып акцыянэрнае таварыства
Лістынг на біржы MIL
Заснаваная 1989
Уласьнікі Portuguese Commercial Bank[d]
Краіна
Разьмяшчэньне Варшава, Польшча
Ключавыя фігуры Жуан Браш Жоржы
Галіна банкаўская справа
Прадукцыя фінансавыя сэрвісы
Чысты прыбытак 23 млн злотых (2020)
Даччыныя кампаніі Euro Bank[d]

«Bank Millennium S.A.» — польскі камэрцыйны банк са штаб-кватэрай у Варшаве, які належыць партугальскаму банку Millennium BCP. Гэта адзін з найбуйнейшых банкаў у Польшчы, які працуе на рынку з 1989 году.

У 1992 годзе акцыі банку былі ўпершыню выдадзеныя на абараячэньне на Варшаўскай біржы. У 1997 годзе банк аб’яднаўся з Гданскім банкам, а яшчэ праз год пачаў супрацоўнічаць са сваім партугальскім акцыянэрам і партнэрам Banco Comercial Português, запусьціўшы сетку Millennium. Сёньня BCP валодае 50,1% акцыямі Bank Millennium[1]. 31 траўня 2019 году Millennium набыў 99,79% акцыяў банку Euro Bank. Гэта зьдзелка была ўхвалена 10 верасьня таго ж году польскай Камісіяй фінансавага нагляду, які даў дазвол на аб’яднаньне банкаў.

Банк прапануе свае паслугі праз сетку філіялаў, інтэрнэт, тэлефонавы і мабільны банкінг як для фізычных асобаў, гэтак і для індывідуальных прадпрымальнікаў і мікрабізнэсаў, а таксама сярэдніх і буйных кампаніяў у сэгмэнце карпаратыўных банкаў. У 2020 годзе ў банка было больш за 2,6 мільёнаў актыўных кліентаў. У сваёй стратэгіі разьвіцьця банк арыентуецца на сучасныя каналы абслугоўваньня. Колькасьць кліентаў, якія актыўна выкарыстоўваюць электронны банкінг, у 2020 годзе перавысіла 2 мільёны, а мабільны дастасунак Millenet — 1,7 мільёнаў, то бок рост у год склаў больш за 18%.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]